Святлана Ціханоўская: «Беларусы часта клічуць мяне на прэм'еры. Так я была на прэзентацыі карціны «Кураж» Аляксея Палуяна, гэтай вясной глядзела пастаноўку «Галасы Беларусі». Але я разумею, што ў большасці беларусаў няма такіх магчымасцяў – зараз у беларускіх кінатэатрах не паказваюць незалежнае кіно, а тэатральныя шэрагі парадзелі. У замежжы таксама не знойдзеш нічога нашага, беларускага. Але выхад ёсць.
Беларускае кіно можна глядзець у анлайн-кінатэатры «Водбліск». Гэта малады праект, які стварыла каманда фестываля «Паўночнае ззянне». Зараз анлайн-кінатэатр «Водбліск» актыўна развіваецца, дык давайце разам падтрымаем яго.
На «Водбліску» можна паглядзець беларускае сучаснае незалежнае кіно – як ігравыя, так і дакументальныя стужкі. Штомесяц на платформе з’яўляюцца новыя фільмы. Акрамя кіно на платформе і ў сацсетках выходзяць гутаркі з беларускімі кінадзеячамі. Калі вы цікавіцеся тэмай кіно, шукаеце беларускія фільмы ці хочаце падтрымаць праект суайчыннікаў – захоўвайце сабе спасылку гэтага праекта».