• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху за тыдзень 6-12 чэрвеня

    13 чэрвеня, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за тыдзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Кіраўнік МЗС Даніі запэўніў Святлану Ціханоўскую, што Данія пачне выдаваць візы беларусам. На сайце дацкага МЗС ужо з'явілася інфармацыя пра тое, што беларусы могуць атрымаць дацкія візы ў консульствах іншых краінаў. Акрамя таго, Данія выступіць супраць зняцця санкцый з рэжыму ў абмен на транзіт украінскага збожжа.
    • Слава Камісарэнка 15 чэрвеня а 20:00 правядзе чарговы дабрачынны канцэрт у Варшаве. Сродкі ад канцэрта пойдуць на дапамогу Украіне.
    • Беларусы Чэхіі з Prague Support Team адправілі баявым медыкам палка «Пагоня» два амерыканскія медыцынскія заплечнікі з поўнай камплектацыяй, эвакуацыйную стропу NAR Dragon Handle System і складныя насілкі TacMed Solutions Foxtrot.
    • Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка адказаў на пытанні пра візы і ВНЖ для беларусаў Чэхіі.
    • Чат-бот «Движение большинства» падзяліўся вынікамі за тры месяцы: беларусы ў краіне і за мяжой выканалі амаль 20 тысяч заданняў за 3 месяцы. Гэтыя і іншыя вынікі тут.
    • Беларускі кікбаксёр Іван Ганін (на фота) выставіў срэбны медаль чэмпіянату свету-2017 на дабрачынны аўкцыён. Сродкі ад продажу медаля пойдуць на дапамогу Украіне.
    • Беларусы Львова перадалі падарункі ў дзіцячыя дамы.
    • Серыяй аўкцыёнаў Sports for Ukraine Трыбуна сабрала для Украіны больш за 100 000 даляраў. Яны працягваюць выдатным наборам лотаў ад Андрэя Шаўчэнкі, Аляксандра Зінчанкі і ўсіх-ўсіх топаў «Манчэстэр Сіці», Віталя Клічко і многіх-многіх іншых.
    • Беларусы Даніі і фонд «ŻYVI» сабралі ежу і бытавую хімію для беларусаў ва Украіне.
    • Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Ціханоўскай Валер Кавалеўскі сустрэўся ў Кіеве з дарадцам міністра ўнутраных спраў Украіны Антонам Герашчанкам. Яны абмеркавалі працяг і атрыманне новага дазволу на часовае пражыванне, а таксама перспектывы атрымання легальнага статуса беларусамі, якія ваююць супраць расійскіх акупантаў на тэрыторыі Украіны.
    • Беларусы БыдгашчаШчэцінаУроцлаваТбілісіВаршавыГданьскаБерлінаВільніКарэі правялі акцыі ў падтрымку ўкраінцаў, беларусаў і палітвязняў.

    #непадпарадкаванне

    • Беларусы Чыжоўкі падтрымалі палітвязня Паўла Кучынскага, які атрымаў 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за каментары. У Паўла чацвёртая ступень анкалагічнага захворвання.
    • Полк Кастуся Каліноўскага заклікаў беларусаў, у якіх не атрымалася далучыцца да вайсковага аб'яднання, уступаць у шэрагі тэрытарыяльнай абароны і «народнага апалчэння» ў Беларусі.
    • Беларусы Чкалаўскага правялі пікет у падтрымку Украіны.
    • Партызаны Віцебска ўпрыгожылі горад стыкерамі з нацыянальным сцягам.

    #інфармацыйныфронт

    • Выйшаў новы выпуск «Беларусского вестника»: у ім расказваецца пра пагрозу адпраўкі беларускіх вайскоўцаў ва Украіну, колькі грошай выдаткавана на сілавы апарат і інш.
    • Валанцёры Офіса Ціханоўскай падрыхтавалі цыкл інструкцый па бяспецы. У гэтай яны распавядаюць пра тое, як засцерагчы сябе з дапамогай VPN.
    • Новы выпуск газеты «7 чижей»: у ім расказваецца пра акцыі падтрымкі беларусаў, гісторыя палітвязня Дзяніса Кучынскага, думкі Святланы Ціханоўскай пра нашую будучыню і інш.
    • Дарадца Зяленскага Аляксей Арастовіч апублікаваў пост любові да беларусаў: «Мноства беларусаў дапамагае нам у вайне з Расіяй. Шмат беларусаў дапамагае нам разведдадзенымі. Вывядзенне са строю чыгуначнай інфраструктуры на тых участках, дзе ішлі пастаўкі расійскага ўзбраення, адыгралі значную ролю ў абароне Кіева».
    • «Кожны беларус плаціць падатак на Лукашэнку». Святлана Ціханоўская тлумачыць, чаго беларусам ужо каштуе вайна ва Украіне.
    • Выйшаў новы выпуск самвыдату «Протестная Беларусь».
    • Украінскі пісьменнік Сяргей Баршчэўскі выступіў у абарону беларускай культуры, якую могуць прыбраць з украінскіх падручнікаў па замежнай літаратуры: «Прыбіраць Быкава са школьнай праграмы – гэта спадабалася б Лукашэнку і яго маскоўскім куратарам».

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны