• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Міністр замежных спраў Даніі – Ціханоўскай: «Мы працягнем выдаваць візы беларусам»

    10 чэрвеня, 2022

    Ціханоўская падзякавала міністру замежных спраў Епэ Кофаду за запрашэнне і падтрымку. Яна распавяла пра пераслед прафсаюзных лідараў і спробы ўладаў закрыць усе прафсаюзы. 

    «Трэба дзейнічаць рашуча. Пераслед прафсаюзаў беспрэцэдэнтны і патрабуе рэакцыі МОТ і міжнароднай супольнасці», – падкрэсліла Ціханоўская. Таксама абмеркавалі сёмы пакет санкцыяў, куды Ціханоўская прапанавала ўключыць дэпутатаў лукашэнкаўскага парламенту, якія галасавалі за рэпрэсіўныя законы, у тым ліку за смяротнае пакаранне. Міністр запэўніў Ціханоўскую, што Данія не падтрымлівае ідэю зняцця санкцыяў з рэжыму Лукашэнкі ўзамен на транзіт зерня з Украіны.

    Міністр праінфармаваў Ціханоўскую, што Данія працягне падтрымліваць беларускія культурныя ініцыятывы ў межах дацкага Новага фонду дэмакратыі і фінансаваць Міжнародную платформу па прыцягненні вінаватых да адказнасці. У платформу ўваходзяць беларускія і замежныя праваабаронцы. Платформа ўжо сабрала 13 000 доказаў злачынстваў рэжыму Лукашэнкі, і плануе сабраць да 20 000 дакументаў да канца года. Гэтыя дакументы павінны дапамагчы міжнародным судам і судам у свабоднай Беларусі пакараць вінаватых. Платформу спачатку падтрымалі Данія, Германія і Вялікабрытанія, а цяпер падтрымліваюць 19 краінаў.

    Ціханоўская папрасіла міністра замежных спраў Кофада аднавіць выдачу візаў для беларусаў. Яна звярнула ўвагу на тое, што Данія пару тыдняў таму спыніла выдачу візаў для беларусаў. «Магчымасць атрымліваць візы і выехаць – дае адчуванне ўпэўненасці, асабліва тым, хто працягвае барацьбу «на зямлі». Многія выязджаюць ад пераследу, а для многіх – гэта магчымасць працягваць працу», – сказала Ціханоўская. Міністр запэўніў, што візы працягнуць выдаваць. Зараз шукаюць магчымасці выдачы візаў у Мінску, а пакуль беларусы могуць звяртацца па візы ў іншых краінах. На старонцы дацкага МЗС з'явілася інфармацыя, што беларусы ўжо зараз могуць атрымаць дацкія візы ў дацкіх консульствах іншых краінаў.


    Фото: Denmark MFA
    Апошнія навіны