Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам.
Сустрэча адбылася ў Варшаве пасля ўрачыстай цырымоніі да гадавіны паўстання Кастуся Каліноўскага 1863 года.
Абмеркавалі ролю нацыянальнай ідэнтычнасці. Святлана Ціханоўская распавяла, наколькі важная асоба Каліноўскага для беларусаў і беларускай гісторыі. Таксама абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і спосабы дапамогі беларускім актывістам і рэпрэсаваным.