• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Прадстаўнікі Офіса ў Латвіі: абмеркавалі віды на жыхарства і сітуацыю з аўтамабілямі на беларускіх нумарах

    19 кастрычніка, 2023

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкаму супрацоўніцтву Анатоль Лябедзька і прадстаўнік Офіса ў Латвіі і ў Эстоніі Віталь Малчанаў сустрэліся з прадстаўнікамі групы «За дэмакратычную Беларусь» у Сейме Латвіі.

    На сустрэчы абмеркавалі закон, які зараз разглядаецца ў Латвіі, аб абмежаваннях на аўтамабілі з беларускімі нумарамі. Прадстаўнікі Офіса прапанавалі дэпутатам карэкціроўкі, якія могуць быць дададзеныя да закона. «Нашыя аргументы пачуты і будуць перададзены ў профільны Камітэт, які разглядае папраўкі. Ёсць верагоднасць, што Беларусь не будзе ўзгадвацца», – пракаментаваў Анатоль Лябедзька.

    Таксама абмяркоўвалі пытанне падаўжэння дзеяння відаў на жыхарства з аднаго да трох гадоў. «На ўсіх сустрэчах падымаліся пытанні легальнага знаходжання беларусаў у Латвіі. Мы таксама сустракаліся з прадстаўнікамі дыяспары і актывістамі, каб абмеркаваць важныя пытанні і ініцыятывы, накіраваныя на падтрымку беларусаў», – паведаміў Віталь Малчанаў.

    У выніку сустрэчы ўдзельнікі дамовіліся пра: 

    1) прававую экспертызу праектаў законаў, якія распрацоўвае экспертная супольнасць дэмакратычнай Беларусі;

    2) арганізацыю стажыровак для маладых беларусаў у Сейме Латвіі; 

    3) супрацу ў міжнародных парламенцкіх арганізацыях;

    4) працяг ініцыятывы сімвалічнага апякунства над беларускімі палітзняволенымі – кіраўніца групы «За дэмакратычную Беларусь» у Сейме Латвіі Лэйла Расіма заявіла аб гатоўнасці апекаваць беларускую палітзняволеную Алу Сакаленку.

    Акрамя гэтага, прадстаўнікі групы «За дэмакратычную Беларусь» Сейма Латвіі прымуць удзел у супольнай сустрэчы прадстаўнікоў групаў 7 лістапада ў Берліне.

    Падсумоўваючы вынікі сустрэчы, Анатоль Лябедзька адзначыў: «У нас агульная мэта – Еўрапейскі Саюз ад Лісабона да Віцебска, і адзіныя ворагі – дыктатуры Пуціна і Лукашэнкі».

    Больш інфармацыі пра працу Анатоля Лябедзькі вы знойдзеце па гэтай спасылцы: https://t.me/parlamentbel

    Апошнія навіны