Наталля Хершэ падзялілася ўмовамі ўтрымання і расказала пра пакаранні ў ШІЗА. Яна дадала, што не змагла б падпісаць «прызнанні» ў тым, чаго не здзяйсняла, – і што пасля вызвалення не будзе маўчаць пра тое, што адбываецца ў беларускіх турмах.
Святлана сказала Наталлі, што для беларусаў яна стала гераіняй: «Вы – сімвал мужнасці. Я проста схіляюся перад вамі».