• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з былой спікеркай Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пелосі на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы

    19 лютага, 2023

    Ціханоўская і Пелосі абмеркавалі неабходнасць устойлівай пазіцыі ў падтрымку Беларусі, падтрымку для грамадзянскай супольнасці і незалежных медыяў, у прыватнасці «Радыё Свабода», якое фінансуецца Кангрэсам ЗША.

    Пелосі прыняла запрашэнне выступіць на форуме Каліноўскага ў Вашынгтоне 23 сакавіка і пагадзілася спрыяць правядзенню слуханняў у Кангрэсе ЗША па ролі Лукашэнкі ў вайне і падтрымцы намаганняў беларусаў па абароне незалежнасці і пераходу да дэмакратыі.

    Ціханоўская і Пелосі таксама абмеркавалі палітыку гібрыднай акупацыі, якую праводзяць Расія і рэжым Лукашэнкі. «Мы не дапусцім паглынання Беларусі Расіяй, якое зараз адбываецца. Мы не павінны пакідаць пытанне Беларусі на пасля. Сёння беларусам патрэбная вашая падтрымка, каб захаваць нашую дзяржаўнасць», – сказала Ціханоўская.


     

    Апошнія навіны