• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Офіса правялі першае шырокае тэлефанаванне з беларускай дыяспарай ва Украіне

    19 студзеня, 2022

    Ціханоўская пачала тэлефанаванне з падзякі за адкрыты ліст ёй і яе камандзе ад дыяспары ў снежні 2021-га. На тэлефанаванні з боку Офіса таксама прысутнічалі дарадцы Аляксандр Дабравольскі і Франак Вячорка, кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі. Мадэрыраваў тэлефанаванне каардынатар па працы з дыяспарамі Данііл Гаркавы.

    Прадстаўнікі дыяспары ўзнялі пытанне спрашчэння легалізацыі беларусаў, абмеркавалі падтрыманне беларускага парадку дня на фоне іншых праблем у рэгіёне. Святлана Ціханоўская запэўніла, што беларусы не дапусцяць змены фокусу праблемы. Валер Кавалеўскі ўдакладніў:

    – Запэўненні, якія мы атрымалі ад ЗША, краін ЕС і іншых дзяржаў, дастаткова прынцыповыя. Гэтыя краіны не пойдуць на ценявыя ўгоды, не будуць праводзіць за нашай спінай перамовы і гандаль палітвязнямі. Ужо паўтара гады краіны Захаду трымаюць гэтую пазіцыю, нягледзячы на ​​дзеянні рэжыму.

    Узнялі тэму «рэферэндуму» і ўдзелу дыяспары ў гэтым мерапрыемстве. На пытанне адказала Святлана Ціханоўская:

    – Мы разумеем, што гэты «рэферэндум» незаконны. Таму мы абралі стратэгію заклікаць беларусаў у Беларусі ісці на ўчасткі і рабіць бюлетэні нядзейснымі. У іншых краінах – арганізаваць назіранне і экзітполы. Таксама важна арганізоўваць мітынгі і паказваць нашае стаўленне да «рэферэндуму», падтрымліваць інфармацыйна і расказваць, як дзейнічаць.

    Таксама падчас тэлефанавання дамовіліся, што праца беларускай дыяспары ва Украіне і Офіса Ціханоўскай працягнецца і будзе сістэмнай.

    – Мы працуем над магчымасцю арганізаваць афіцыйны візіт ва Украіну – для гэтага трэба афіцыйнае запрашэнне ад урада або Вярхоўнай Рады. І шмат у чым менавіта праца дыяспары дапамагае нам стварыць медыйную ўвагу і паўплываць на палітычную волю кіраўніцтва, – заявіла Ціханоўская.

    Апошнія навіны