• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Замест спісаў «тэрарыстаў» варта заняцца спісамі на вызваленне ўсіх нявінных людзей

    24 мая, 2022

    Святлана Ціханоўская: «Сёння я прачытала, што замест спісаў на поўнае вызваленне ўсіх нявінных людзей з турмаў, якімі даўно трэба заняцца, у рэжыме вырашылі скласці спіс «тэрарыстаў» з ужо зняволеных. Я хацела б нагадаць, што Марыя Калеснікава, Максім Знак і ўсе гэтыя людзі – годныя прадстаўнікі нашай краіны. КДБ абясцэньвае значэнне вельмі сур'ёзнага слова «тэрарызм», называючы ім настаўнікаў, артыстаў, журналістаў, адвакатаў і прадпрымальнікаў, якія ўсё жыццё ствараюць, а не руйнуюць. Мы ўсе хочам бачыць іх на волі.

    І я лічу сваім абавязкам нагадваць, што пакуль гэтыя людзі сядзяць у турмах, іхнім сем'ям патрэбная дапамога. Нядаўна я бачыла такое пытанне: чаму мая каманда не дапамагае фінансава палітвязням? Я адкажу: наўпрост зняволеным з палітычных прычынаў дапамагаюць праваабарончыя арганізацыі і фонды. Яны збіраюць і размяркоўваюць дапамогу, якая паступае ад міжнароднай супольнасці і беларусаў. А мая задача і задача маёй каманды – падтрымліваць іх працу і ствараць палітычную волю на новыя праграмы дапамогі – напрыклад, праграмы рэабілітацыі для дзетак зняволеных. Я працягваю кожны дзень быць мамай, якая не можа растлумачыць сваім дзецям, што іх тату «прысудзілі» 18 гадоў. Я маю зносіны з такімі ж мамамі, татамі, дзецьмі і сёстрамі зняволеных – і таму кожны дзень ва ўсіх візітах і на ўсіх сустрэчах расказваю, колькі каштуе праца адвакатаў і якой складанасці многім каштуе пошук спосабаў падтрымліваць сваіх родных».

    Напрыклад, вы можаце падтрымаць сем'і палітвязняў праз фонд «Краіна для жыцця».

    Па падліках dissidentby.com зараз у Беларусі як мінімум 1464 сям'і зняволеных па палітычных прычынах. Фонд «Краіна для Жыцця» працягвае падтрымліваць сем'і зняволеных па палітычных прычынах. Сем'ям патрэбная дапамога – на паслугі адваката, пасылкі і перадачы, і папросту каб неяк жыць. Зараз у фонд паступіў 51 зварот ад сваякоў палітвязняў.

    Кожны з нас можа дапамагчы родным і блізкім тых смелых беларусаў, што без віны знаходзяцца за кратамі. Давайце разам дапаможам гэтым людзям – бо нашая салідарнасць па-ранейшаму робіць цуды.

    Тут можна ахвяраваць любую суму: https://ru.stranafund.org/blog/fund/pomosh-politzakluchennym

    А тут вы можаце стаць удзельнікам праграмы салідарнасці «Сябар сям'і»: https://forms.gle/KybmhUX7ViYGdFzeA

    Апошнія навіны