• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Працоўная група па пытанні візаў і міграцыі для беларусаў, стварэнне парламенцкай групы «Сяброў свабоднай Беларусі» – візіт Ціханоўскай у Брусель

    20 чэрвеня, 2022

    Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Бруселі. У пачатку дня Ціханоўская сустрэлася са спікеркай бельгійскага парламента Эліян Тылье. Спікерка выказала захапленне і падтрымку беларусам, якія працягваюць барацьбу, нягледзячы на ​​рэпрэсіі. Святлана Ціханоўская прапанавала спікерцы і іншым дэпутатам парламента стаць «хроснымі» для палітычных зняволеных у Беларусі. Іак ужо зрабілі многія дэпутаты іншых краінаў – яны пішуць лісты палітвязням і дапамагаюць сем'ям рэпрэсаваных.

    Адразу пасля сустрэчы са спікеркай Святлана Ціханоўская накіравалася на сустрэчу з дэпутатамі, якія адразу паведамілі пра стварэнне міжпартыйнай парламенцкай групы «Сяброў свабоднай Беларусі», куды ўвайшлі дэпутаты Мішэль Дэ Мегд, Жорж Дальмань, Самюэль Кагалаці. Разам з Ціханоўскай, яны вызначылі наступныя напрамкі працы:

    – дапамога палітычным вязням;
    – лабіраванне беларускай тэмы ў міжнародных арганізацыях і парламенцкіх саюзах;
    – стажыроўкі для маладых беларусаў у бельгійскім парламенце;
    – кансультацыі ў падрыхтоўцы законаў для новай Беларусі.

    На сустрэчы з еўракамісаркай па ўнутраных справах Ільвай Ёхансан Ціханоўская дамовілася стварыць спецыяльную групу па вырашэнні візавых і міграцыйных пытанняў беларусаў. Група пачне сваю працу ўжо на гэтым тыдні і будзе збірацца на рэгулярнай аснове. Абмеркаваныя таксама пытанні, якія датычацца злоўжывання рэжымам магчымасцямі Інтэрпола. Справа ў тым, што пасля пачатку вайны супраць Украіны многія беларусы сутыкнуліся з дыскрымінацыяй. Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што важна ізаляваць рэжым, але дапамагчы людзям, якія ратуюцца ад вайны і тэрору. 

    Разам з еўрадэпутатамі Андрусам Кубілюсам, Ганнай Фатыгай, Расай Юкнявічэне, Ційсам Ройтэнам і іншымі абмеркавалі дэбаты па статусе кандыдатураў для Малдовы, Грузіі і Украіны. Святлана Ціханоўская выказала жаданне, каб у фінальным дакуменце Рады ЕС таксама было згадана аб еўрапейскай перспектыве для Беларусі. Дэбаты ў Еўрапейскай Радзе пройдуць 23-24 чэрвеня.   

    Заўтра ў Бруселі пачынае працу міжнародная Канферэнцыя Каліноўскага, прысвечаная Беларусі, з удзелам еўрадэпутатаў, кіраўнікоў Еўракамісіі, прэм'ераў Польшчы і Літвы, прадстаўнікоў Каардынацыйнай Рады, НАУ, БАЖ, «Вясны» і многіх іншых. 

    Апошнія навіны