• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • 21 чэрвеня ў Еўрапейскім Парламенце адбудзецца канферэнцыя Каліноўскага

    20 чэрвеня, 2022

    21 чэрвеня ў Еўрапейскім Парламенце ў Бруселі адбудзецца канферэнцыя Каліноўскага. Абмеркаванне будзе засяроджанае на будучыні дэмакратычнай Беларусі як часткі еўрапейскай сям'і і Беларусі ў кантэксце агрэсіі Расіі ва Украіне.

    • Арганізатары: 

    Офіс Святланы Ціханоўскай, Еўрапейскі парламент, Еўрапейскія кансерватары (ECR Group).

    • Удзельнічаюць:

    – Ганна Фатыга, каардынатарка ECR па міжнародных справах.

    – Жыгімантас Павільёніс, старшыня форума Каліноўскага.

    – Матэвуш Маравецкі, прэм'ер-міністр Рэспублікі Польшча.

    – Інгрыда Шыманітэ, прэм'ер-міністарка Літоўскай Рэспублікі.

    – Святлана Ціханоўская, Лідарка дэмакратычнай Беларусі.

    – Олівер Вархелі, камісар ЕС па пытаннях суседства і пашырэння.

    – Дзірк Шубель, пасол Еўрапейскага Саюза ў Беларусі.

    – Пасол Марк Гітэнштэйн, прадстаўнік ЗША ў Еўрапейскім Саюзе.

    – Пасол Усевалад Чанцоў, кіраўнік прадстаўніцтва Украіны ў Еўрапейскім Саюзе.

    – Павел Латушка, кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіраўніцтва.

    – Джэймі Шы, прафесар стратэгіі і бяспекі Эксетэрскага ўніверсітэта, былы намеснік памочніка генеральнага сакратара па новых выкліках бяспекі ў НАТА.

    – Браян Уітмар, прадстаўнік Atlantic Council.

    – Радаслаў Сікорскі, чалец Еўрапарламента.

    – Агнешка Рамашэўская-Гузы, дырэктарка Белсат-ТБ.

    – Джэймі Флай, прэзідэнт Radio Free Europe.

    – Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка Хартыі'97.

    І многія іншыя – гл. праграму.

    • Тэмы размовы:

    Панэль 1: Бітва за свабоду. Рэжым Лукашэнкі ў кантэксце вайны супраць Украіны.

    Панэль 2: Людзі свабоды. Рэпрэсіі і становішча палітвязняў.

    Панэль 3: Санкцыі. Стрымліванне ўнутранага гвалту Лукашэнкі і саюз з расійскім агрэсарам.

    Панэль 4: Праўда супраць хлусні. Сітуацыя незалежных СМІ супраць прапаганды рэжыму.

    Прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай прэзентуюць бачанне магчымай супрацы паміж Еўрасаюзам і Беларуссю напярэдадні рашэння па кандыдацтве Малдовы, Украіны і Грузіі.

    Канферэнцыя такога маштабу, прысвечаная выключна Беларусі, адбываецца ў Еўрапейскім парламенце ўпершыню ад 2020 года. Гэта магчымасць вярнуць Беларусь у парадак дня і знайсці шляхі вырашэння практычных праблемаў.

    Апошнія навіны