21 чэрвеня ў Еўрапейскім Парламенце ў Бруселі адбудзецца канферэнцыя Каліноўскага. Абмеркаванне будзе засяроджанае на будучыні дэмакратычнай Беларусі як часткі еўрапейскай сям'і і Беларусі ў кантэксце агрэсіі Расіі ва Украіне.
- Арганізатары:
Офіс Святланы Ціханоўскай, Еўрапейскі парламент, Еўрапейскія кансерватары (ECR Group).
- Удзельнічаюць:
– Ганна Фатыга, каардынатарка ECR па міжнародных справах.
– Жыгімантас Павільёніс, старшыня форума Каліноўскага.
– Матэвуш Маравецкі, прэм'ер-міністр Рэспублікі Польшча.
– Інгрыда Шыманітэ, прэм'ер-міністарка Літоўскай Рэспублікі.
– Святлана Ціханоўская, Лідарка дэмакратычнай Беларусі.
– Олівер Вархелі, камісар ЕС па пытаннях суседства і пашырэння.
– Дзірк Шубель, пасол Еўрапейскага Саюза ў Беларусі.
– Пасол Марк Гітэнштэйн, прадстаўнік ЗША ў Еўрапейскім Саюзе.
– Пасол Усевалад Чанцоў, кіраўнік прадстаўніцтва Украіны ў Еўрапейскім Саюзе.
– Павел Латушка, кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіраўніцтва.
– Джэймі Шы, прафесар стратэгіі і бяспекі Эксетэрскага ўніверсітэта, былы намеснік памочніка генеральнага сакратара па новых выкліках бяспекі ў НАТА.
– Браян Уітмар, прадстаўнік Atlantic Council.
– Радаслаў Сікорскі, чалец Еўрапарламента.
– Агнешка Рамашэўская-Гузы, дырэктарка Белсат-ТБ.
– Джэймі Флай, прэзідэнт Radio Free Europe.
– Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка Хартыі'97.
І многія іншыя – гл. праграму.
- Тэмы размовы:
– Панэль 1: Бітва за свабоду. Рэжым Лукашэнкі ў кантэксце вайны супраць Украіны.
– Панэль 2: Людзі свабоды. Рэпрэсіі і становішча палітвязняў.
– Панэль 3: Санкцыі. Стрымліванне ўнутранага гвалту Лукашэнкі і саюз з расійскім агрэсарам.
– Панэль 4: Праўда супраць хлусні. Сітуацыя незалежных СМІ супраць прапаганды рэжыму.
Прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай прэзентуюць бачанне магчымай супрацы паміж Еўрасаюзам і Беларуссю напярэдадні рашэння па кандыдацтве Малдовы, Украіны і Грузіі.
Канферэнцыя такога маштабу, прысвечаная выключна Беларусі, адбываецца ў Еўрапейскім парламенце ўпершыню ад 2020 года. Гэта магчымасць вярнуць Беларусь у парадак дня і знайсці шляхі вырашэння практычных праблемаў.
- Больш падрабязна пра праграму і ўдзельнікаў канферэнцыі па спасылцы: https://ecrgroup.eu/event/kalinowski_conference