• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Ірландыю

    17 ліпеня, 2021

    – Ціханоўская правяла з працоўным візітам у Ірландыі 3 дні. Яна сустрэлася з беларусамі Дубліна і наведала сям'ю, у якой жыла тройчы, калі прыязджала ў Ірландыю падлеткам па Чарнобыльскіх праграмах.

    – На сустрэчы з прэм'ер-міністрам Міхалам Марцінам Ціханоўская прапанавала запусціць праграмы для рэабілітацыі дзяцей палітвязняў па прынцыпе, як працуюць Чарнобыльскія праграмы. Прэм'ер паабяцаў уздымаць пытанне Беларусі ў Еўрапейскай радзе. Ціханоўская заявіла, што неабходна тэрмінова дапамагчы журналістам і праваабаронцам: улічваючы пагромы, арышты і блакаванні, ім патрэбная падтрымка ў выглядзе адвакатаў, абсталявання і рэлакацыі і дапамога на аднаўленне працы.

    – З міністрам замежных спраў Сайманам Кавені і міністрам па еўрапейскіх справах Томасам Бірнам Ціханоўская ўзняла пытанне арганізацыі слуханняў у Радзе бяспекі ААН па пытаннях катаванняў, утрымання ў турмах і адвольных затрыманняў.

    – Ціханоўская прапанавала Ірландыі спрасціць візавы рэжым або адмяніць візы для беларусаў. Ціханоўская і міністры абмеркавалі магчымасць павялічыць падтрымку для незалежных журналістаў і ўсіх рэпрэсаваных. Было ўзнята пытанне расследавання ICAO па інцыдэнце з Ryanair. Разглядаецца магчымасць падачы сумеснага пазову Польшчай, Літвой і Ірландыяй супраць рэжыму Лукашэнкі ў міжнародны суд ААН.

    – Ціханоўская таксама сустрэлася з мэрам Дубліна, спікерам Сената, з Камітэтам па замежных справах і абароне. У гэты ж дзень сенат Ірландыі аднагалосна прыняў рэзалюцыю, у якой асудзіў рэпрэсіі, заклікаў правесці новыя выбары і падкрэсліў непрызнанне Лукашэнкі. Копію рэзалюцыі ўручылі Ціханоўскай.

    – Ціханоўская сустрэлася з дэпутатамі, якія ўзялі патранаж над 23 беларускімі вязнямі сумлення. Усе зняволеныя па палітычных матывах змогуць выйсці на волю па Акце аб рэабілітацыі.

    – Кіраўнік Ryanair перадаў Ціханоўскай вынікі іх ўнутранага расследавання па захопе самалёта. Даклад даказвае, што рэжым дзейнічаў наўмысна і яго дзеянні можна назваць актам тэрарызму. Кіраўнік Ryanair заявіў, што прадаставіць усе неабходныя дакументы для расследавання і для пазову супраць рэжыму Лукашэнкі, калі такія спатрэбяцца.

    – Таксама ў Дубліне Ціханоўская абмеркавала разгром арганізацый грамадзянскага сектара са спецдакладчыцай ААН па справах праваабаронцаў Мэры Лоўлар. Лоўлар заявіла, што гатовая падняць пытанне Беларусі на бліжэйшай сесіі Рады па правах чалавека ААН, паколькі сітуацыя патрабуе неадкладнай рэакцыі сусветнай супольнасці.

    Апошнія навіны