• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком Ryanair Майклам О’Ліры

    15 ліпеня, 2021

    Учора, 14 ліпеня, у цэнтральным офісе Ryanair у Дубліне генеральны дырэктар Майкл О'Ліры прыняў Святлану Ціханоўскую. Ён распавёў, што кампанія праводзіць уласнае расследаванне па факце згону самалёта, перадаў Ціханоўскай справаздачу пра вынікі расследавання і паведаміў, што кампанія працуе разам з ICAO, Польшчай, Літвой і Грэцыяй па зборы матэрыялаў і доказаў.

    Ціханоўская падзякавала дырэктару О'Ліры за прынцыповую пазіцыю і прапанавала падтрымаць падачу міжнароднага пазову супраць рэжыму Лукашэнкі па факце згону самалёта, які стаў актам паветранага тэрарызму.

    Таксама Ціханоўская і О'Ліры абмеркавалі, як інцыдэнт паўплываў на кампанію і сусветны сектар авіяперавозак. Ціханоўская падкрэсліла, што рэжым стварыў вельмі небяспечны прэцэдэнт, і разам з О'Ліры яны дамовіліся рабіць усё магчымае, каб законнасць і бяспека вярнуліся як у міжнародную авіяпрастору, так і ў Беларусь.

    Святлана Ціханоўская сказала, што для беларусаў вельмі важна аднавіць тыя магчымасці, якіх іх пазбаўляе рэжым, і адкрыць новыя. Таму О'Ліры пагадзіўся разглядзець прапанову Ціханоўскай пра прыход Ryanair у Мінск і беларускія рэгіёны пасля перамогі дэмакратыі.

    Апошнія навіны