• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Рэжым баіцца ўсяго, што не можа зламаць сілай, – таму ён баіцца Марыю Калеснікаву і Максіма Знака»

    04 жніўня, 2021

    Ціханоўская: «Сёння пачынаецца «суд» над Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам. Вядома, яго хаваюць ад журналістаў, сваякоў, назіральнікаў і дыпламатаў. Гэты «суд» хаваюць ад усіх. І на гэта ёсць усяго адна прычына – рэжым баіцца Максіма і Машу.

    Максім лепш за ўсіх у гэтай зале ведае, як павінен працаваць закон – і як ён не працуе. Нягледзячы на прававы дэфолт, ён здолеў зарэгістраваць Віктара Бабарыку, які ўжо знаходзіўся ў турме, у якасці кандыдата і збіраў дзясяткі тамоў доказаў парушэнняў на прэзідэнцкіх выбарах. Яго розум, сумленнасць і непадкупнасць – поўная супрацьлегласць тых супрацоўнікаў сістэмы «правасуддзя», якія будуць прыдумляць яго прысуд.

    Марыя заўсёды казала, што беларусы неверагодныя. Яна пераканала нас, што страшна ўсім, але са сваім страхам трэба змагацца. Яна парвала пашпарт, каб застацца ў Беларусі, – бо верыць у нас больш, чым мы часам – самі ў сябе. Маша нават на судзілішчы натхняе нас адным сваім выглядам, кожным словам, жэстам і рухам. Паглядзіце, як яна паводзіць сябе, пакуль панурыя ахоўнікі хаваюць свае твары. Побач з ёй яны разумеюць, што ў клетцы не яна, Маша, а яны самі.

    Рэжым баіцца за ўсё, чаго не разумее і не можа зламаць сілай, – таму ён баіцца Марыю Калеснікаву і Максіма Знака. І якую б лічбу ў прысудзе ні назвалі тыя, хто лічыць сябе пракурорам і суддзёй, яна не зломіць Максіма і Машу – і не зламае нас. Яны, як і тысячы невінаватых беларусаў, выйдуць на волю значна раней. І адзінае, пра што мы з вамі павінны зараз думаць, – што можа зрабіць кожны з нас, каб гэтага дамагчыся».

    Апошнія навіны