Сёння па ўсім свеце адзначаецца Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, які абвясціла Святлана Ціханоўская.
З гэтай нагоды мэрыя Парыжа з беларускай дыяспарай арганізавалі канцэрт Маргарыты Ляўчук, літоўскі МЗС зладзіў кампанію падпісання паштовак. Пасольства Нідэрландаў упрыгожыла браму бела-чырвона-белымі стужкамі, са словамі падтрымкі выступілі МЗС Нарвегіі, Латвіі, Чэхіі і іншых краін.