• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 2 чэрвеня

    03 чэрвеня, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • У відэа, выпушчаным у межах кампаніі #BelarusWithUkraine, расказваецца пра беларускіх валанцёраў, якія дапамагаюць Украіне.
    • Беларусы Чэхіі перадалі ўкраінскім сіротам альбомы для малявання, каляровыя алоўкі і фламастары, фарбы, мячы і цацкі (на фота).
    • У Варшаве 6 чэрвеня адбудзецца дабрачынны канцэрт «Беларусы супраць вайны». У ім прымуць удзел Слава Камісарэнка, Міхаіл Ільін і іншыя беларускія комікі. Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу Украіне.
    • Эстонія адновіць выдачу працоўных візаў і ВНЖ беларусам, а таксама дазволіць працаваць у краіне грамадзянам Беларусі, якія ўехалі па гуманітарных прычынах, паведамляецца на сайце эстонскага ўрада. На пачатку красавіка Святлана Ціханоўская здзейсніла візіт у Эстонію, каб вырашыць праблемы міграцыі беларусаў і працы беларускага бізнесу. Сярод іншага, на сустрэчы з кіраўніцай МЗС Эстоніі Евай-Марыяй Лійметс якраз і абмяркоўвалася пытанне выдачы візаў і е-рэзідэнцтва для беларусаў у Эстоніі.

    #непадпарадкаванне

    • Мінчукі распаўсюджваюць лісты да дня абароны дзяцей, у якіх расказваюць пра дзяцей палітвязняў.
    • Беларусы Чыжоўкі ўшанавалі памяць Уладзіміра Крысёнка, працоўнага «Нафтана», які быў знойдзены павешаным пасля візіту сілавікоў.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 1 чэрвеня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 2 чэрвеня: прапагандысты выстаўляюць Украіну як выключна несамастойную краіну, якая адважылася адказаць на агрэсію Расіі. На іх думку Украіна павінна была з самага пачатку не супраціўляцца і здацца.
    • Узброеныя сілы рэжыму пачалі мінаваць тэрыторыі, якія мяжуюць з Украінай і Польшчай.

    #інфармацыйныфронт

    • Выйшаў новы выпуск самвыдату «Протестная Беларусь»: у ім распавядаецца пра пагромы кватэраў беларусаў «па законе», два гады з дня затрымання Ціханоўскага і Статкевіча і інш. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат!
    • Святлана Ціханоўская заклікала сусветных лідараў не дамаўляцца з дыктатарамі: «Рэалізацыя гэтай ідэі не вырашыць харчовы крызіс. Яна надасць упэўненасці Пуціну і Лукашэнку, каб працягваць беззаконныя і амаральныя паводзіны».
    • У новым відэа «Краіны для жыцця» распавядаецца гісторыя мужа і жонкі Антаніны Канавалавай, даверанай асобы Святланы Ціханоўскай, і Сяргея Ярашэвіча, адміністратара ТГ-канала «Армія з народам».
    • «Честные люди» сабралі спіс экстрэмісцкіх YouTube-каналаў, якія дапамогуць вашым сваякам зразумець праўду пра тое, што адбываецца ў Беларусі і Украіне.
    • У Беларусі з'явілася новае медыя KOSKA, якое хоча стаць голасам беларусаў у рэгіёнах. Больш падрабязна тут.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны