Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- У відэа, выпушчаным у межах кампаніі #BelarusWithUkraine, расказваецца пра беларускіх валанцёраў, якія дапамагаюць Украіне.
- Беларусы Чэхіі перадалі ўкраінскім сіротам альбомы для малявання, каляровыя алоўкі і фламастары, фарбы, мячы і цацкі (на фота).
- У Варшаве 6 чэрвеня адбудзецца дабрачынны канцэрт «Беларусы супраць вайны». У ім прымуць удзел Слава Камісарэнка, Міхаіл Ільін і іншыя беларускія комікі. Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу Украіне.
- Эстонія адновіць выдачу працоўных візаў і ВНЖ беларусам, а таксама дазволіць працаваць у краіне грамадзянам Беларусі, якія ўехалі па гуманітарных прычынах, паведамляецца на сайце эстонскага ўрада. На пачатку красавіка Святлана Ціханоўская здзейсніла візіт у Эстонію, каб вырашыць праблемы міграцыі беларусаў і працы беларускага бізнесу. Сярод іншага, на сустрэчы з кіраўніцай МЗС Эстоніі Евай-Марыяй Лійметс якраз і абмяркоўвалася пытанне выдачы візаў і е-рэзідэнцтва для беларусаў у Эстоніі.
#непадпарадкаванне
- Мінчукі распаўсюджваюць лісты да дня абароны дзяцей, у якіх расказваюць пра дзяцей палітвязняў.
- Беларусы Чыжоўкі ўшанавалі памяць Уладзіміра Крысёнка, працоўнага «Нафтана», які быў знойдзены павешаным пасля візіту сілавікоў.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 1 чэрвеня.
- Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 2 чэрвеня: прапагандысты выстаўляюць Украіну як выключна несамастойную краіну, якая адважылася адказаць на агрэсію Расіі. На іх думку Украіна павінна была з самага пачатку не супраціўляцца і здацца.
- Узброеныя сілы рэжыму пачалі мінаваць тэрыторыі, якія мяжуюць з Украінай і Польшчай.
#інфармацыйныфронт
- Выйшаў новы выпуск самвыдату «Протестная Беларусь»: у ім распавядаецца пра пагромы кватэраў беларусаў «па законе», два гады з дня затрымання Ціханоўскага і Статкевіча і інш. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат!
- Святлана Ціханоўская заклікала сусветных лідараў не дамаўляцца з дыктатарамі: «Рэалізацыя гэтай ідэі не вырашыць харчовы крызіс. Яна надасць упэўненасці Пуціну і Лукашэнку, каб працягваць беззаконныя і амаральныя паводзіны».
- У новым відэа «Краіны для жыцця» распавядаецца гісторыя мужа і жонкі Антаніны Канавалавай, даверанай асобы Святланы Ціханоўскай, і Сяргея Ярашэвіча, адміністратара ТГ-канала «Армія з народам».
- «Честные люди» сабралі спіс экстрэмісцкіх YouTube-каналаў, якія дапамогуць вашым сваякам зразумець праўду пра тое, што адбываецца ў Беларусі і Украіне.
- У Беларусі з'явілася новае медыя KOSKA, якое хоча стаць голасам беларусаў у рэгіёнах. Больш падрабязна тут.
#BelarusWithUkraine