• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай за тыдзень 29 сакавіка – 4 красавіка

    04 красавіка, 2021

    Падрыхтоўка да перамоў:

    – Святлана Ціханоўская падвяла вынікі першага этапу падрыхтоўкі да перамоў і аб’явіла другі этап працы.

    – Меркель і Макрон у размове з Пуціным абмеркавалі ініцыятыву Ціханоўскай па арганізацыі інклюзіўнага дыялогу і арганізацыі свабодных выбараў у Беларусі.

    – 31 сакавіка фінскі міністр замежных спраў Пека Хаавіста стэлефанаваўся з Уладзімірам Макеем, каб абмеркаваць неабходнасць пачатку дыялогу з грамадствам.

    – ЗША заявілі, што аднаўляюць санкцыі супраць «Белнафтахіму» і яшчэ 8 беларускіх дзяржпрадпрыемстваў, калі не будуць вызваленыя палітвязні і не распачаты дыялог з народам Беларусі.

    – Спецдакладчыкі ААН выступілі з сумеснай заявай і заклікалі рэжым спыніць гвалт, а не «адвольна імкнуцца задушыць усе формы іншадумства пасродкам неапраўданага гвалту і запалохвання». Раней Ціханоўская сустрэлася са спецдакладчыкамі ААН у Жэневе.

    – Кіраўнік Кабінета Ціханоўскай Валер Кавалеўскі і прадстаўнік па эканоміцы Алесь Аляхновіч абмеркавалі з Еўракамісіяй Усёабдымны план дапамогі ЕС Беларусі, які змяшчае макраэканамічную падтрымку на пераходны этап і пасля новых выбараў.

    – Франак Вячорка абмеркаваў з іспанскім амбасадарам у Вільні запланаваны візіт міністра замежных спраў Іспаніі ў Вільню. Таксама сустрэўся з паслом Нарвегіі і абмеркаваў з ім сітуацыю з кантрактам Yara International з «Беларуськаліем». Чалец міжнароднай каманды Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў працоўныя тэлефанаванні з амбасадарамі Грэцыі і Італіі, дзе абмеркаваў працу па арганізацыі перамоў.

    – Ціханоўская выступіла ў польскім Сенаце з удзелам палітыкаў з Чэхіі, ЗША і Літвы. Удзельнікі абмеркавалі, як прымусіць рэжым да перамоў, а таксама ўцягнуць Расію ў абмеркаванне вырашэння беларускага крызісу. Святлана Ціханоўская прапанавала стварыць місію высокага ўзроўню па Беларусі ў Еўрапарламенце.

    – ПАСЕ прыняла праект рэзалюцыі аб неабходнасці тэрміновай выбарчай рэформы ў Беларусі, а спецпрадстаўнік Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык апублікаваў чацвёрты праект рашэння да новых выбараў – пра тое, як могуць фармавацца выбарчыя камісіі.

    – Валер Кавалеўскі абмеркаваў з прадстаўнікамі аўстрыйскіх партый і сакратарыятам Партыі Зялёных Германіі ўдзел Аўстрыі і Германіі ў арганізацыі перамоў. Кавалеўскі расказаў пра падрыхтоўку да перамоў і абмеркаваў новыя крокі Аўстрыі і Германіі па падтрымцы беларусаў.

    Падтрымка і ўзаемадапамога:

    – Ціханоўская абмеркавала новыя і бяспечныя формы пратэсту на тэлефанаваннях са студэнтамі БДУ і БДУІР, медпрацаўнікамі, дваровымі ініцыятывамі і прадстаўнікамі аб’яднанага страйкаму «Нафтана», БМЗ і «Гродна Азота». Падчас тэлефанавання з працоўнымі абмеркавалі магчымасць узмацнення стачкі, супрацоўніцтва з прафсаюзамі і дапамогу стачкаму.

    – У партнёрстве з Офісам па адукацыі Ціханоўскай з 1 красавіка адкрываецца набор на праграму імя Каліноўскага для рэпрэсаваных студэнтаў з Беларусі. Інструкцыю па падачы дакументаў на праграмы – у акаўнце Офіса па адукацыі.

    – Валанцёры Офіса запусцілі тэлеграм-бот праекта «Вольныя паштоўкі», каб людзі па ўсім свеце на трох мовах маглі даведацца, як дапамагчы палітвязням і атрымаць паштоўку з іх лістоў у абмен на Данаты на карысць ініцыятывы «Лісты ў клетачку».

    – Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі рэгіянальных аддзяленняў Беларускай Асацыяцыі Журналістаў і выказала падтрымку журналістам на фоне ўзмацнення рэпрэсій.

    – Святлана Ціханоўская звярнулася да міжнародных лідараў па падтрымку Каардынацыйнай Рады, каб спыніць крымінальны і адміністрацыйны пераслед чальцоў КР.

    – Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю замежным выданням распавяла пра сітуацыю ў Беларусі, рэпрэсіі і працу па падрыхтоўцы да перамоў: Европейская правда (Украіна), Настоящее время, Detroit News (ЗША), Gazeta Wyborcza (Польшча), Die Presse (Аўстрыя), Newsweek Poland (Польшча).

    Апошнія навіны