• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Санкцыі, перамовы і новыя выбары: Ціханоўская выступіла ў польскім сенаце з удзелам палітыкаў з Чэхіі, ЗША, Літвы

    30 сакавіка, 2021

    Сёння ў Сенаце Польшчы прайшла канферэнцыя, прысвечаная выхаду Беларусі з крызісу, перамовам і новым свабодным выбарам. Удзельнікі абмеркавалі, як прымусіць рэжым да перамоваў, а таксама ўцягнуць Расію ў абмеркаванне вырашэння беларускага крызісу.

    У выступе Святлана Ціханоўская:

    – распавяла пра палітвязняў і масавыя затрыманні пратэстоўцаў на акцыях у гонар Дня Волі.

    – узняла пытанне пераследу рэжымам польскай нацыянальнай меншасці, у тым ліку – кіраўніцы Асацыяцыі палякаў Беларусі Анжалікі Борыс;

    – падтрымала заклік польскага прэзідэнта Анджэя Дуды да Рады Бяспекі ААН, Рады ААН па правах чалавека і ЗША – гаварыць больш пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі;

    – заклікала Польшчу і сусветную супольнасць падтрымаць ініцыятыву перамоў пры міжнародным пасярэдніцтве. Ужо больш за 760 000 беларусаў прагаласавалі за мірны дыялог;

    – заклікала ЕС падтрымаць чацвёрты пакет санкцый супраць прадстаўнікоў рэжыму – суддзяў і сілавікоў, якія бяруць удзел у рэпрэсіях, а таксама стварыць Місіі высокага ўзроўню па Беларусі ў Еўрапарламенце. Сенатар Марцін Басацкі падтрымаў ідэю ўзмацнення санкцый.

    Услед за Ціханоўскай выступілі яе дарадцы Аляксандр Дабравольскі і Франак Вячорка, а таксама прадстаўнікі КР Павел Латушка і Вольга Кавалькова. Старшыня камітэта па замежных справах Літвы Жыгімантас Павілёніс падтрымаў заклік Ціханоўскай аб правядзенні новых выбараў у 2021 годзе.

    «Я тут як чалавек, які хоча, каб мае суайчыннікі нарэшце вярнулі сабе нацыянальную ідэнтычнасць. Гэта пачуццё прыналежнасці да беларускай нацыі не залежыць ад рашэнняў урада, парламента ці прэзідэнта. Яно зыходзіць не ад урокаў дзяржаўнай ідэалогіі ў школах. Гэта пачуццё прыналежнасці да гісторыі. І гэта пачуццё адзінства і салідарнасці падтрымлівае нас у нашай барацьбе з беззаконнем у Беларусі», – заявіла ў выступе Ціханоўская.

    Апошнія навіны