• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Сёння ўжо трэці свой дзень нараджэння Эдуард Бабарыка сустракае ў СІЗА на Валадарскага»

    30 студзеня, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Сёння ўжо трэці свой дзень нараджэння Эдуард Бабарыка сустракае ў СІЗА на Валадарскага. Ведаеце, для мяне надуманая справа Эдуарда добра адлюстроўвае сутнасць рэпрэсіўнай машыны ў Беларусі. Эдуарда амаль 1000 дзён трымаюць у закладніках проста таму, што ён сын свайго бацькі. За тое, што ён падтрымаў свайго бацьку ў законным праве абірацца на дзяржаўную пасаду. Падтрымаў беларусаў у іхнім базавым праве галасаваць за сваіх кандыдатаў на сумленных, дэмакратычных выбарах.

    Эдуарда трымаюць у закладніках яшчэ і для таго, каб ствараць псіхалагічны ціск на Віктара Бабарыку і ўсіх нас. Для таго каб беларусы баяліся выказацца, гледзячы на тое, як рэжым гатовы помсціць не толькі сваім апанентам, але і іх блізкім. Прыкладаў такой бессэнсоўнай помсты мноства. Маленькая дачка Дашы і Ігара Лосікаў, у якой абое з бацькоў зараз за кратамі. Або 15-гадовы падлетак, якога трымаюць у закладніках, каб націснуць на ягонага сваяка, адміністратара аднаго з пратэстных каналаў.

    Я хачу падтрымаць Эдуарда, ягоную сям'ю, яго сяброў, і ўсіх закладнікаў рэжыму, якія заслугоўваюць выйсці з турмаў у свабодную Беларусь. І задача кожнага з нас – зрабіць гэтую Беларусь магчымай.

    Напішыце свае словы падтрымкі Эдуарду па адрасе: СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030. Падтрымайце палітвязняў і іхніх сваякоў, якім так важна адчуваць, што яны не адны».

    Апошнія навіны