• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Планы беларускіх дэмакратычных сілаў на наступны год

    14 снежня, 2021

    16 снежня a 17 гадзіне па Мінску (16:00 па Вільні і Кіеву, 15:00 па Варшаве) пры Кабінеце прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай пройдзе англамоўная дыскусія з сінхронным перакладам па тэме «Планы беларускіх дэмакратычных сілаў на наступны год».

    Асноўны выступ:

    • Святлана Ціханоўская, лідэрка дэмакратычнай Беларусі.

    Прамоўцы:

    • Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай.
    • Таццяна Марыніч, прадстаўніца Каардынацыйнага савета па бізнесе і інавацыях, заснавальніца і генеральная дырэктарка IMAGURU Startup Hub.
    • Уладзімір Астапенка, адказны за шматбаковую дыпламатыю, Народнае Антыкрызіснае Упраўленне.
    • Іван Краўцоў, выканаўчы менеджэр штаба Віктара Бабарыкі.

    Падчас дыскусіі абмяркуюць:

    – Якія перспектывы і выклікі ставіць перад дэмакратычнымі палітычнымі сіламі новы 2022 год?
    – Якія планы па працы ўнутры Беларусі і на міжнароднай арэне?
    – Што могуць зрабіць міжнародныя партнёры для далейшай падтрымкі беларусаў у іх барацьбе за дэмакратыю?

    Дыскусія адбудзецца ў aнлайн-фармаце ў Zoom. Каб прыняць удзел і задаць пытанні прамоўцам, неабходна зарэгістравацца па спасылцы.

    Апошнія навіны