• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за тыдзень 7–13 лютага

    13 лютага, 2022

    Новыя фарматы камунікацыі беларусаў і Офіса

    – У пятніцу Святлана Ціханоўская правяла першую серыю асабістых размоваў з беларусамі – зарэгістравацца на анлайн-сустрэчу можа любы ахвочы. На асабістую размову прыходзілі беларусы ад школьнікаў да пенсіянераў, людзі з рэгіёнаў, з Мінска, якія вымушана рэлакаваліся, былыя палітвязні. Беларусы прапаноўвалі Офісу тэмы і праблемы, на якія трэба звярнуць увагу, цікавіліся цяперашняй сітуацыяй і будучыняй Беларусі.

    – Святлана Ціханоўская і прадстаўнік па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч правялі адкрытую анлайн-размову на тэму «Кошты, заробкі і дабрабыт беларусаў». Беларусы распавялі пра рост коштаў, інфляцыю, нізкія заробкі і пенсіі і колькі зараз сыходзіць грошай на прадукты.

    Рэгіянальная бяспека і суверэнітэт Беларусі

    – Пасля пачатку ваенных вучэнняў на тэрыторыі Беларусі Ціханоўская выступіла з заявай да беларусаў і міжнародных партнёраў: «Рэжым спрабуе зрабіць танкі ў навінах штодзённай руцінай, каб прывучыць беларусаў да думак пра вайну. Я не бачу прычын для ўдзелу Беларусі ў такіх вучэннях».

    –18-20 лютага Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы 2022, на якой будуць многія сусветныя лідары. Лідарка беларусаў абмяркуе з кіраўнікамі і прадстаўнікамі іншых краінаў пытанні суверэнітэту Беларусі, рэгіянальнай бяспекі і вырашэння беларускага крызісу.

    – Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у ток-шоу Гордана, дзе на шматтысячную публіку агучыла пазіцыю беларусаў у дачыненні да вайсковага канфлікту і дзеянняў Лукашэнкі: «Незалежнасць і суверэнітэт важныя і для чыноўнікаў, і для сілавікоў. Але з-за сваёй ваеннай рыторыкі, гатоўнасць гандлявацца суверэнітэтам, ён губляе вобраз важака, моцнага лідара. А беларускія вайскоўцы давалі прысягу не яму, а народу. І пазіцыя беларусаў, што нашае войска не павінна выконваць злачынных загадаў чалавека, які захапіў уладу ў нашай краіне».

    – Пасля таго як з'явіліся праблемы з уездам беларусаў ва Украіну каманда Ціханоўскай звязалася з МЗС Украіны, а таксама адзначыла, што толькі з-за аднаго чалавека да беларусаў пачынаюць ставіцца непрыязна.

    – Валер Кавалеўскі адказаў на пытанні, ці лёгка хутка вывесці з краіны такую ​​колькасць расійскай вайсковай тэхнікі, навошта Лукашэнку вучэнні і якія сцэнары развіцця сітуацыі з расійскімі войскамі на тэрыторыі Беларусі.

    Эканоміка і бізнес

    Якія эканамічныя рэформы патрэбныя Беларусі? «Банк ідэй» разам з эканамічнай камандай Ціханоўскай прадставілі канцэпцыю таго, якія эканамічныя рэформы выведуць Беларусь з крызісу. Поўную версію канцэпцыі можна прачытаць па спасылцы. Кароткая версія – на картках.

    – Асацыяцыя беларускіх бізнесаў за мяжой ABBA пад патранажам Ціханоўскай абвесціла бізнес-форум у Вільні, які пройдзе 22-23 лютага, каб прадпрымальнікі і палітыкі абмеркавалі практычныя пытанні падтрымкі беларускіх бізнесаў за мяжой. Праграма форуму – тут. Зарэгістравацца можна тут, задаць пытанні па ўдзеле або іншых тэмах – у чат-боце Офіса.

    Падтрымка і ўзаемадапамога

    – Святлана Ціханоўская звярнулася да журналістаў і блогераў у міжнародны Дзень салідарнасці з беларускімі медыя. У гэты дзень у офісе прайшла сустрэча з прадстаўнікамі незалежных СМІ і медыя-каналаў, дзе абмеркавалі, чым Офіс можа дапамагчы СМІ, якія аднаўляюць працу пасля разгрому і рэлакацыі.

    – У Беларусі на дадзены момант 1050 палітвязняў. «Вольныя паштоўкі» выпусцілі карткі з аглядам розных спосабаў даслаць ім лісты. Таксама яны запусцілі набор лістоў у падтрымку палітвязняў да 14 лютага ў інстаграме і твітары. Дапамагчы палітвязням і іх сем'ям можна з дапамогай фондаў «Краіна для жыцця» і BYSOL.

    Апошнія навіны