• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з беларускімі медыя

    09 лютага, 2022

    З нагоды Дня салідарнасці з беларускімі медыя, Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прадстаўнікамі незалежных СМІ і медыя-каналаў. Яна абмеркавала з імі працу журналістаў, блогераў, прадстаўнікоў медыя ў цяперашняй сітуацыі.

    Суразмоўцы падрабязна распавялі пра выклікі працы з беларускай павесткай, калі рэдакцыям даводзіцца працаваць падпольна ў Беларусі ці аддалена з іншых краінаў, а частка каманды апынаецца ў турме. Тым не менш, усе прызналі, што час першага шоку прайшоў – і многія праекты ўжо паказваюць рост, набіраюць аўдыторыю.

    Абмеркавалі, чым на палітычным узроўні можна дапамагчы рэдакцыям, як прапанаваць буйным кампаніям, якія знялі рэкламу з дзяржканалаў, размяшчаць рэкламу ў незалежных медыя, а таксама як акрэдытаваць медыя ў іншых краінах для паўнавартаснай і бяспечнай працы.

    Суразмоўцы падзякавалі Святлане Ціханоўскай за падтрымку іх працы і за тое, што яна просіць беларусаў пісаць лісты палітвязням. Праект politzek.me аб'яднаў медыя-супрацоўнікаў у зняволенні ў адну групу https://politzek.me/friends?speciality=media – вы можаце напісаць ім ліст прама зараз.

    Святлана Ціханоўская падзякавала журналістам, рэдактарам і менеджарам медыя за іх працу і паабяцала, што перадасць іх просьбы на сустрэчах з міжнароднымі палітычнымі партнёрамі і бізнесамі.

    • Як міжнародныя партнёры падтрымалі Дзень салідарнасці з беларускімі медыя?

    У межах Дня салідарнасці беларускія медыя і мірны пратэст у Беларусі падтрымалі прэзідэнтка Еўрапарламента Раберта Мецола, міністарка замежных спраў Германіі Аналена Бербак, міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс, міністр замежных спраў Славакіі Іван Корчак, МЗС Літвы, Нарвегіі, Чэхіі, Балгарыі, віцэ-прэзідэнтка Еўрапарламента Дзіта Чаранзава, афіцыйны прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы Петэр Стано, спецпасланніца ЗША па Беларусі Джулі Фішэр, пасол Польшчы Артур Міхальскі, паслы Вялікабрытаніі, Літвы, Германіі, Францыі, Фінляндыі, Нідэрландаў, Славакіі, Швецыі, Эстоніі, Люксембурга па правах чалавека, еўрапарламентарыі і многія іншыя.

    Журналісцкія і праваабарончыя арганізацыі, такія як Беларуская асацыяцыя журналістаў, «Рэпарцёры без межаў», Міжнародны інстытут прэсы, Article19, IFEX, Dignity, Італьянская федэрацыя правоў чалавека, заклікалі аказваць дапамогу беларускім медыя. Да акцый таксама далучыліся Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве, Беларускі моладзевы хаб. У варшаўскім метро размясцілі вялікія банеры ў падтрымку беларусаў, а МЗС Латвіі падсвятлілі ў бела-чырвона-белыя колеры.

    Апошнія навіны