• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Як прайшлі першыя асабістыя размовы беларусаў са Святланай Ціханоўскай

    13 лютага, 2022

    У пятніцу, 12 лютага, Святлана Ціханоўская пачала асабістую размову з беларусамі — зарэгістравацца на анлайн-сустрэчу мог любы ахвочы. За пару гадзінаў было больш за сто заявак, таму пакуль рэгістрацыя прыпыненая (але хутка адкрыецца зноў, Офіс апублікуе спасылку для рэгістрацыі).

    На асабістую размову прыходзілі беларусы ад школьнікаў да пенсіянераў, людзі з рэгіёнаў, з Мінска, якія вымушана рэлакаваліся ў іншыя краіны, былыя палітвязні. Беларусы прапаноўвалі Офісу тэмы і праблемы, на якія трэба звярнуць увагу, цікавіліся цяперашнім станам і будучыняй Беларусі.

    Тэмы, якія яшчэ ўздымалі на асабістай размове з Ціханоўскай і яе камандай:

    • Трэба ўздымаць пытанне дрэннай працы грамадскага транспарту, гэта такая ж важная праблема, як і павелічэнне коштаў ці рост падаткаў.
    • Адзін са школьнікаў распавёў, што школьны курс гісторыі Беларусі скажае праўду: «Гісторыю шмат разоў перапісвалі, шмат якія месцы накшталт Курапатаў абсалютна не цэняць і надаюць ім мала ўвагі. Мне было непрыемна бачыць кнігі па гісторыі Беларусі, дзе хлусяць, што «жыве Беларусь» і крычалкі нацыстаў – нібыта адно і тое ж».
    • Цяпер у стадыі ліквідацыі ў Беларусі каля 600 некамерцыйных арганізацый. Некаторыя з іх імкнуцца наладжваць працу ў рэлакацыі – напрыклад, у Грузіі.
    • На пытанне пра тое, як будзе працаваць правасуддзе ў дачыненні да сілавікоў і чыноўнікаў пасля змены ўлады, Святлана і яе дарадцы адказалі, што тыя, хто здзяйсняў цяжкія злачынствы, будуць адказваць па законе. Астатнія змогуць прайсці па Канцэпцыі нацыянальнага прымірэння, распрацаванай Каардынацыйнай радай.
    • Ужо цяпер трэба пачынаць працаваць над будучай рэформай медыцыны і адукацыі, таму калі ў вас ёсць прапановы, дасылайце іх на адрасы каманды Ціханоўскай: https://tsikhanouskaya.org/ru/team

    Святлана Ціханоўская падзякавала кожнаму суразмоўцу за размову: «Магчыма, такія персанальныя размовы – гэта адзін з самых прыемных досведаў за многія месяцы. Я ўбачыла і пачула беларусаў, якія шчыра ўцягнутыя і цікавяцца жыццём сваёй краіны. У такія моманты мне становіцца цёпла, бо я ўяўляю, як вярнуся ў Беларусь – і мы ўсе разам зможам пабачыцца і гаварыць адно з адным твар у твар без страху і небяспекі».

    Такія асабістыя размовы працягнуцца ўжо ў найбліжэйшы аўторак і будуць праходзіць штотыдзень.

    Апошнія навіны