• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «У свеце няма пасадаў «не пад жанчыну». А калі ёсць, то нешта не так з гэтымі пасадамі»

    21 кастрычніка, 2023

    Беларуская лідарка ўзяла ўдзел Міжнародным Жаночым форуме ў Кішынёве, які сабраў больш за 170 удзельніц. Разам з ёй выступалі прэзідэнтка Малдовы Майя Санду і былая прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце. У сваім выступе Ціханоўская адзначыла асаблівую ролю жанчын у палітыцы і распавяла гісторыі палітзняволеных беларусак, якіх рэжым утрымлівае ў жудасных умовах.

    «Падчас вайны становіцца зразумела, што чым больш у палітыцы будзе жанчын, тым больш будзе спагады, чалавечнасці і мудрасці ў нашых рашэннях. За гэтыя тры гады я сустрэла шмат уплывовых жанчын, якія сваёй паўсядзённай працай руйнуюць любыя стэрэатыпы аб жанчынах у палітыцы. Якія на сваім прыкладзе паказваюць, што жаночае лідарства – гэта тое, што цяпер трэба свету», – адзначыла Святлана Ціханоўская.

    Апошнія навіны