10 лістапада ў Таліне пройдзе першая беларуска-эстонская Канферэнцыя. Мерапрыемства арганізаванае міністэрствам замежных справаў Эстоніі ў супрацоўніцтве з Офісам Святланы Ціханоўскай, эстонскім Інстытутам правоў чалавека і Еўрапейскім фондам дэмакратыі.
Аб правядзенні такой Канферэнцыі было дамоўлена ў чэрвені 2023 года падчас сустрэчы Святланы Ціханоўскай з міністрам замежных справаў Эстоніі Маргусам Цахкна.
На адкрыцці Канферэнцыі выступіць Святлана Ціханоўская і міністр замежных справаў Эстоніі Маргус Цахкна. Таксама ўдзел у мерапрыемстве возьмуць прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Кааардынацыйнай Рады, беларускіх дэмакратычных сілаў, эстонскага ўраду і экспертнай супольнасці.
Галоўная мэта Канферэнцыі – узмацніць адносіны паміж дэмакратычнай Беларуссю і Эстоніяй, а таксама выпрацаваць эфектыўную стратэгію па Беларусі. Падчас дыскусій будуць абмяркоўвацца:
– механізмы прыцягнення рэжыму да адказнасці;
– падтрымка незалежных медыяў і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і за мяжой;
– перспектывы будучыні Беларусі.