• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Алесь Аляхновіч: «Толькі пасля правядзення новых дэмакратычных выбараў можна будзе прымаць рашэнні аб эканамічнай палітыцы Беларусі»

    26 кастрычніка, 2021

    Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч у інтэрв’ю «Нашай Ніве» распавеў аб прыняцці інтэграцыйнай праграмы паміж Расіяй і Беларуссю.

    Аб чым казаў Аляхновіч – сцісла:

    – Пытанне паглыбленай інтэграцыі не можа вырашацца без меркавання саміх беларусаў.

    Рэжым заўсёды гандляваў незалежнасцю Беларусі перад Расеяй і працягвае гэта рабіць.

    – Цяперашняя ўлада Беларусі нелегітымна, усе рашэнні могуць прымацца толькі пасля правядзення новых дэмакратычных выбараў.

    – Прыклад паспяховага працэса інтэграцыі: Польшча і ЕС.

    Аляхновіч: «Улады ў Беларусі больш не маюць легітымнасці ні ўнутранай, ні міжнароднай. Таму яны не могуць сцвярджаць, што ў іх ёсць мандат ад беларусаў на кіраванне краінай і прыняцце падобных рашэнняў са стратэгічнымі наступствамі. Гэта павінны разумець усе – у Беларусі, у Расіі, сярод міжнароднай супольнасці. Толькі пасля правядзення новых дэмакратычных выбараў і на аснове волевыяўлення беларускага народа можна будзе прымаць рашэнні аб эканамічнай палітыцы Беларусі. Тады такое рашэнне будзе не толькі легальным, але і трывалым, устойлівым.

    Прачытаць інтэрв'ю цалкам вы можаце па спасылцы: https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/?c=ar&i=279689

    Апошнія навіны