Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч у інтэрв’ю «Нашай Ніве» распавеў аб прыняцці інтэграцыйнай праграмы паміж Расіяй і Беларуссю.
Аб чым казаў Аляхновіч – сцісла:
– Пытанне паглыбленай інтэграцыі не можа вырашацца без меркавання саміх беларусаў.
– Рэжым заўсёды гандляваў незалежнасцю Беларусі перад Расеяй і працягвае гэта рабіць.
– Цяперашняя ўлада Беларусі нелегітымна, усе рашэнні могуць прымацца толькі пасля правядзення новых дэмакратычных выбараў.
– Прыклад паспяховага працэса інтэграцыі: Польшча і ЕС.
Аляхновіч: «Улады ў Беларусі больш не маюць легітымнасці ні ўнутранай, ні міжнароднай. Таму яны не могуць сцвярджаць, што ў іх ёсць мандат ад беларусаў на кіраванне краінай і прыняцце падобных рашэнняў са стратэгічнымі наступствамі. Гэта павінны разумець усе – у Беларусі, у Расіі, сярод міжнароднай супольнасці. Толькі пасля правядзення новых дэмакратычных выбараў і на аснове волевыяўлення беларускага народа можна будзе прымаць рашэнні аб эканамічнай палітыцы Беларусі. Тады такое рашэнне будзе не толькі легальным, але і трывалым, устойлівым.
Прачытаць інтэрв'ю цалкам вы можаце па спасылцы: https://dcsfxzu8xls6u.cloudfront.net/?c=ar&i=279689