Святлана Ціханоўская сустрэлася з Вэндзі Мортан, дэпутаткай брытанскага Парламента, у мінулым брытанскай міністаркай па Еўропе. Вэндзі Мортан была першым палітыкам Вялікабрытаніі, які патэлефанаваў Ціханоўскай у 2020 годзе.
Нацыянальная лідарка падзякавала спадарыні Мортан за актыўнае прасоўванне пытання Беларусі ў Вялікабрытаніі і на міжнароднай арэне. Ціханоўская адзначыла неабходнасць скаардынаванай стратэгіі па Беларусі – найперш дзеля вызвалення палітвязняў і прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці.
Напрыканцы сустрэчы яна падкрэсліла, што беларусы працягваюць барацьбу, і не спыняцца, пакуль у Беларусі не пройдуць новыя свабодныя выбары.