• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Крысціна Рыхтэр выступіла на мерапрыемстве «Дайце голас ахвярам» у Радзе па Правах чалавека

    21 сакавіка, 2024

    Крысціна Рыхтэр, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях, выступіла на мерапрыемстве «Дайце голас ахвярам» у Жэневе. Яго арганізавала пастаяннае прадстаўніцтва Літвы пры ААН і падтрымала пастаяннае прадстаўніцтва Польшчы. Сайд-івэнт у рамках 55-й сесіі Рады па правах чалавека быў прысвечаны ахвярам палітычных рэпрэсіяў у Беларусі.

    Падчас выступу Крысціна Рыхтэр сфакусіравалася на тэме ўтрымання палітычных зняволеных у рэжыме інкамунікада. Яна звярнула ўвагу на тое, што Сяргей Ціханоўскі, Віктар Бабарыка, Максім Знак, Марыя Калеснікава і Мікалай Статкевіч ужо год пазбаўленыя магчымасці перапіскі, доступу да адвакатаў і якаснай медыцынскай дапамогі. Рыхтэр падкрэсліла: тэрміновыя меры, прадпісаныя Камітэтам па правах чалавека ў абарону Ціханоўскага, Бабарыкі і Знака, ігнаруюцца. Дарадца заклікала міжнародную супольнасць выкарыстоўваць дыпламатычныя каналы для ціску на рэжым Лукашэнкі, каб дамагчыся для родных і блізкіх доступу да зняволеных, а таксама забяспечыць палітвязням рэалізацыю правоў на медыцынскую і прававую дапамогу.

    «Мы павінны пераканацца, што палітычныя вязні, якія знаходзяцца інкамунікада, жывыя. Мы павінны пераканацца, што яны маюць медычную і юрыдычную дапамогу. Спытайце рэжым, дзе Сяргей Ціханоўскі, Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, Мікола Статкевіч і Максім Знак. Патрабуйце сустрэчы з імі. Паўтарыце пытанне столькі разоў, каб на яго немагчыма было не адказаць», – заклікала Крысціна Рыхтэр міжнародных партнёраў.

    Да Крысціны Рыхтэр на мерапрыемстве далучыліся кіраўніца Прававой ініцыятывы Вікторыя Фёдарава, прадстаўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Канстанцін Старадубец, юрыстка-міжнародніца і экспертка Беларускага Хельсінскага Камітэта Кацярына Дэйкала, а таксама кіраўнік Freedom House у Літве Віціс Юрконіс.

    Апошнія навіны