• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Непрызнанне безвыбараў і сітуацыя з палітвязнямі: што Святлана Ціханоўская абмеркавала з новай амбасадаркай ЗША ў Літве

    14 лютага, 2024

    Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім Офісе новую амбасадарку ЗША ў Літве Кару Макдональд.

    Падчас размовы беларуская лідарка надала асаблівую ўвагу крытычнай сітуацыі з палітвязнямі і магчымым крокам па іх вызваленні. Таксама бакі абмеркавалі крокі па развіцці Стратэгічнага дыялогу і магчымае супрацоўніцтва па лініях ААН і гуманітарных арганізацыяў.

    Ціханоўская заклікала спрыяць прыцягненню рэжыму да міжнароднай адказнасці, а таксама звярнула ўвагу на неабходнасць пошуку новых шляхоў ціску на Лукашэнку і яго памагатых. Акрамя таго, яна адзначыла: беларусы чакаюць міжнароднага непрызнання безвыбараў, якія нелегітымныя ўлады плануюць правесці напрыканцы лютага. 

    Напрыканцы сустрэчы Ціханоўская падзякавала Макдональд за падтрымку  дэмакратычнай Беларусі і цвёрдую палітыку ў дачыненні да рэжыму: «Мы ўдзячныя Злучаным Штатам і місіі ЗША ў Вільні за падтрымку. З амбасадаркай мы знаёмыя даволі даўно. Мы сустракаліся, калі Кара Макдональд працавала ў Дзярждэпартаменце. Яна добра ведае сітуацыю ў Беларусі і перажывае за палітвязняў. Я ўпэўненая: у асобе Кары Макдональд мы будзем мець моцнага саюзніка і партнёра».

    Апошнія навіны