9 лютага 2023 года родныя і блізкія атрымалі апошнюю вестку ад Мікалая Статкевіча. З таго часу няма ніякай інфармацыі пра яго лёс: ад яго няма паведамленняў, да яго не даходзяць лісты і пасылкі. У гадавіну знаходжання аднаго з самых вядомых палітыкаў Беларусі ў рэжыме інкамунікада Святлана Ціханоўская далучылася да міжнароднай кампаніі падтрымкі «Пакажыце Статкевіча!»
«Я заклікаю ўсіх нашых міжнародных партнёраў: медыя, палітыкаў, актывістаў – патрабуйце ад рэжыму паказаць Мікалая Статкевіча. Аказвайце максімальны ціск на рэжым. Нам трэба давесці, што ніякае злачынства не застанецца беспакараным – і за яго трэба будзе несці адказнасць», – адзначыла ў звароце беларуская лідарка.