• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Алесь Аляхновіч: «З 2012 года эканоміка Беларусі вырасла на 5%, а эканоміка Польшчы, Літвы, Латвіі – на 40-45%»

    24 студзеня, 2024

    У інтэрв’ю «Позірку» дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах і віцэ-прэзідэнт ABBA Алесь Аляхновіч распавёў пра тое, як залежнасць рэжыму Лукашэнкі ад Расіі ўплывае на эканоміку Беларусі.

    «Беларусь прывязаная да расійскай эканомікі, якая стагнуе з 2013 года. 65% экспарту тавараў ідзе непасрэдна ў РФ, яшчэ 20-30% – праз расійскія порты, чыгунку і яе фінансавую сістэму ў Кітай, Індыю і іншыя трэція краіны», – канстатаваў дарадца.

    Аляхновіч адзначыў, што ў сувязі з гэтым яшчэ з 2012 года беларуская эканоміка расце павольней, чым польская, літоўская ці латвійская. За 12 гадоў яна дадала ўсяго 5%, тады як суседнія – 40-45%. Дарадца падкрэсліў: сітуацыя не палепшыцца, бо ў Беларусі працягваецца пераарыентацыя на расійскую эканоміку і аслабляецца суверэнітэт.

    «Рэжым завёў сябе ў тупік – гэта вынік палітыкі рэпрэсій, стварэння міграцыйнага крызісу, пасадкі самалёта Ryanair, саўдзелу ў вайне Расіі ва Украіне. У гэтым тупіку ён можа супрацоўнічаць выключна з такімі краінамі, як РФ, Паўночная Карэя, Экватарыяльная Гвінея – а гэтыя краіны не развіваюцца», – зрабіў выснову Алесь Аляхновіч.

    У якасці пазітыўнага прыкладу для новай Беларусі эканаміст прыводзіць Польшчу: «Польшча гандлюе з ЕС, і гэта азначае, што ў яе ёсць прывязка да перадавых эканомік свету – больш тэхналагічных, больш заможных і дэмакратычных».

    Апошнія навіны