Беларуская лідарка прыняла ўдзел у мерапрыемстве «Беларусь і беларусы пасля 2020 года» ў Віленскім універсітэце. Разам з беларускімі і літоўскімі экспертамі і палітыкамі яна абмеркавала сітуацыю ў нашай краіне, а таксама адносіны з Літвой.
«Рэжымы Лукашэнкі і Пуціна будуць рабіць усё магчымае, каб разбурыць сяброўства беларусаў і літоўцаў. Але нам трэба шукаць тое, што нас аб'ядноўвае, і ўмацоўваць супрацоўніцтва.
Я ўдзячная Літве за яе рашэнне не закрываць межы для людзей. І цалкам падтрымліваю прапановы ўрада Літвы падоўжыць тэрмін дзеянняў відаў на жыхарства да трох гадоў, а таксама выдаваць пашпарты іншаземцаў беларусам.
Мы разумеем, што мы тут госці і прыехалі сюды на час. Таму што нашая мэта – вярнуць сваю краіну і вярнуцца дамоў», – падкрэсліла Святлана Ціханоўская.
Таксама яна заклікала літоўцаў падтрымліваць беларускія арганізацыі ў выгнанні і змагацца з лукашэнкаўскай дэзынфармацыяй.