• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская і прэзідэнтка Малдовы Майя Санду абмеркавалі супрацоўніцтва на міжнароднай арэне

    21 кастрычніка, 2023

    20-21 кастрычніка беларуская лідарка ўпершыню знаходзіцца з працоўным візітам у Малдове, па запрашэнні прэзідэнткі Майі Санду.

    Сёння на сустрэчы лідаркі абмеркавалі сітуацыю ў Малдове і Беларусі, а таксама больш шчыльнае супрацоўніцтва на міжнароднай арэне. Святлана Ціханоўская распавяла аб рашэнні дэмакратычных сілаў дабівацца еўрапейскай перспектывы для Беларусі, і выказала прэзідэнтцы Малдовы словы падтрымкі на шляху да Еўропы.

    «Я думаю, гэты візіт у Малдову адкрывае новую старонку для беларуска-малдоўскіх адносінаў. Нашыя народы прайшлі праз розныя выпрабаванні. Цяпер нас аб’ядноўваюць супольныя каштоўнасці і мэты. Я радая, што ў дэмакратычнай Беларусі ёсць такі саюзнік, як Малдова», – падкрэсліла Святлана Ціханоўская.

    Апошнія навіны