• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дэмакратычную Беларусь на слуханнях Рады па правах чалавека ААН падтрымалі больш за 20 краінаў Заходняй Еўропы

    22 верасня, 2023

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр узяла ўдзел у слуханнях 54 сесіі Рады па правах чалавека ААН, дзе быў абмеркаваны даклад «Беларусь напярэдадні выбараў 2020 года і пасля іх». 

    На слуханнях падкрэслілі, што з моманту публікацыі даклада сітуацыя ў Беларусі толькі пагоршылася. ААН таксама адзначыла пытанні зменаў у закон аб грамадзянстве і скарачэнні консульскіх функцый пасольстваў – адмовы ў выдачы пашпартоў і іншых дакументаў. На думку арганізацыі, гэта ставіць беларусаў пад пагрозу аказацца асобамі без грамадзянства. 

    З трыбуны Рады таксама прагучаў заклік да дзяржаваў расследаваць справы ў рамках універсальнай юрысдыкцыі, каб забяспечыць адказнасць тых, хто парушаў правы чалавека. Калі вы знаходзіцеся за межамі Беларусі, вы можаце дабіцца справядлівасці праз нацыянальныя суды краіны, у якой знаходзіцеся. Напішыце нам [email protected], каб атрымаць дапамогу па падачы справы па ўніверсальнай юрысдыкцыі.

    Апошнія навіны