• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Выступ у Еўрапарламенце і прыняццё рэзалюцыі па Беларусі, Канферэнцыя Каліноўскага: вынікі візіту Ціханоўскай у Страсбург

    14 верасня, 2023

    12-13 верасня ў Еўрапарламенце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Беларусі.

    • 12 верасня

    – Адбыліся дэбаты на тэму сітуацыі ў Беларусі, на якіх Пятрас Аўштравічус прадставіў праект рэзалюцыі. Еўрадэпутаты падкрэслілі важнасць супрацы з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю, візавай падтрымкі беларусаў унутры краіны і спрашчэння легалізацыі для беларусаў за мяжой.

    • 13 верасня

    – Беларуская лідарка выступіла ў Еўрапарламенце. Яна заклікала еўрадэпутатаў падтрымаць еўрапейскі выбар Беларусі, расказала гісторыі палітвязняў і паказала новы беларускі пашпарт.

    – Прынята рэзалюцыя па Беларусі, якую падтрымалі больш за 450 еўрадэпутатаў. Яна прызнае ўдзел рэжыму ў вайне, заклікае да міжнароднага расследавання злачынстваў Лукашэнкі і падтрымкі прафесійных і акадэмічных праграмаў для беларусаў.

    – Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Еўрапарламенту Рабертай Метсолай і абмеркавала фарматы супрацы паміж дэмакратычнай Беларуссю і Еўрапраламентам. Дамовіліся правесці ў снежні шэраг мерапрыемстваў па Беларусі.

    Адбылася Канферэнцыя Каліноўскага з удзелам Святланы Ціханоўскай, прадстаўнікоў Офіса, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і еўрадэпутатаў. Абмяркоўваліся перспектывы еўраінтэграцыі Беларусі, праблема беларускіх палітвязняў і пагрозы незалежнасці з боку Расіі.

    Апошнія навіны