12-13 верасня ў Еўрапарламенце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Беларусі.
- 12 верасня
– Адбыліся дэбаты на тэму сітуацыі ў Беларусі, на якіх Пятрас Аўштравічус прадставіў праект рэзалюцыі. Еўрадэпутаты падкрэслілі важнасць супрацы з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю, візавай падтрымкі беларусаў унутры краіны і спрашчэння легалізацыі для беларусаў за мяжой.
- 13 верасня
– Беларуская лідарка выступіла ў Еўрапарламенце. Яна заклікала еўрадэпутатаў падтрымаць еўрапейскі выбар Беларусі, расказала гісторыі палітвязняў і паказала новы беларускі пашпарт.
– Прынята рэзалюцыя па Беларусі, якую падтрымалі больш за 450 еўрадэпутатаў. Яна прызнае ўдзел рэжыму ў вайне, заклікае да міжнароднага расследавання злачынстваў Лукашэнкі і падтрымкі прафесійных і акадэмічных праграмаў для беларусаў.
– Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Еўрапарламенту Рабертай Метсолай і абмеркавала фарматы супрацы паміж дэмакратычнай Беларуссю і Еўрапраламентам. Дамовіліся правесці ў снежні шэраг мерапрыемстваў па Беларусі.
– Адбылася Канферэнцыя Каліноўскага з удзелам Святланы Ціханоўскай, прадстаўнікоў Офіса, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і еўрадэпутатаў. Абмяркоўваліся перспектывы еўраінтэграцыі Беларусі, праблема беларускіх палітвязняў і пагрозы незалежнасці з боку Расіі.