«Сёння мы адзначаем дзень вайсковай славы. Амаль 500 гадоў таму у бітве пад Оршай войскі ВКЛ пад камандаваннем гетмана Астрожскага разбілі маскоўскае войска, якое вяло наступ на беларускія землі. Гэта сумесная перамога беларускага, літоўскага, польскага і ўкраінскага народаў. Мы паказалі, што здольныя бараніць тое, што шануем.
Я ганаруся тым, што беларусы шануюць сапраўдную гісторыю, сваіх герояў і адзначаюць святы, за якія не сорамна. І дзень вайсковай славы адзін з такіх. І я віншую вас з ім. Галоўная перамога ў нас наперадзе.
Жыве Беларусь!»