Дарадца Святланы Ціханоўскай па міжпарламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька, прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па замежных справах Валер Кавалеўскі і кіраўнік Місіі дэмакратычных сілаў ва Украіне Генадзь Манько наведалі Украіну.
З кім былі сустрэчы і якія іх вынікі?
– З дарадцам Офіса прэзідэнта Міхаілам Падаляком дамовіліся пра правядзенне сумесных палітычных і экспертных мерапрыемстваў, стварэнне дадатковых каналаў для абмену інфармацыяй.
– На сустрэчы з палком Каліноўскага перадалі аўтамабіль для медычнай роты.
– З прадстаўнікамі Вярхоўнай Рады Украіны дамовіліся пра правядзенне слуханняў у Камітэце па міжнародных справах і на паседжанні дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь». Плануецца абмеркаванне прававога статусу беларусаў ва Украіне.
Падрабязней пра вынікі візіту Анатоль Лябедзька распавядае ў гэтым відэа – https://youtu.be/F4COJU0u0_Q.