Святлана Ціханоўская: «Разам з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам і Каардынацыйнай Радай мы правядзем Канферэнцыю Новай Беларусі. Мы адкрыта абмяркуем: чаго мы ўсе дамагліся за гэты час, якія былі дасягненні і няўдачы, якія нашыя далейшыя планы, якое бачанне будучыні нашай краіны. Мы павінны адказаць на гэтыя пытанні не толькі людзям, але і самім сабе. І зразумець, як мы можам наблізіцца да дасягнення таго, што пачынае здавацца немагчымым.
6 жніўня ў Варшаве пройдзе Канферэнцыя Новая Беларусь. Каб Канферэнцыя была даступная для ўсіх, мы зробім анлайн-трансляцыю, дзе вы зможаце задаваць пытанні ўдзельнікам. Таксама мы ўжо зрабілі анлайн-форму, дзе кожны з вас можа падзяліцца сваім меркаваннем пра працу дэмакратычных сілаў. Напісаць, з якімі ідэямі і планамі згодны, а якія трэба пакрытыкаваць».