• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Барацьба беларускіх жанчын, якая пачалася ў 2020 годзе, не скончылася»

    08 чэрвеня, 2023

    Святлана Ціханоўская і прэзідэнтка Еўрапарламента Раберта Мецола выступілі на саміце жанчын-палітычных лідарак у Бруселі. «Барацьба беларускіх жанчын, якая пачалася ў 2020 годзе, не скончылася. Перамога беларусаў над дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі непазбежная. Перамога Украіны над расійскім рэваншызмам – пытанне часу і нашай салідарнасці. Перамога дэмакратыі над тыраніяй – нашая агульная задача і абавязак», – сказала Ціханоўская.

    Таксама ў сваім выступе Ціханоўская заклікала падтрымліваць беларусак і беларусаў, якія змагаюцца за свабоду. Распавяла гісторыі Марыі Калеснікавай, Ніны Багінскай, Паліны Шарэнды-Панасюк, Вольгі Залатар, Кацярыны Андрэевай, Дар’і Лосік, Наталлі Суславай.

    Беларуская лідарка пагаварыла з удзельнікамі саміту і асобна з украінскімі дэпутаткамі Вярхоўнай рады.

    Апошнія навіны