• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Як прайшоў першы дзень саміту ў Рэйк’явіку

    17 мая, 2023

    Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у адкрыцці саміту Рады Еўропы, які праходзіць у Рэйк’явіку. Факт прысутнасці Ціханоўскай на саміце – сведчанне таго, што Рада Еўропы прызнае дэмакратычныя сілы законнымі прадстаўнікамі краіны. Яна мела размовы ў кулуарах з прэзідэнтам Чэхіі Петрам Паўлам, кіраўніком Еўрапейскай Рады Шарлем Мішэлем, прэм’ер-міністаркай Італіі Джорджай Мэлані, прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, кіраўніком Літвы Гітанасам Наўседам, прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Бэленам, міністрам замежных справаў Швецыі Тобіасам Більстромам, камісаркай Рады Еўропы па правах чалавека Дуняй Міятавіч. Усяго на саміце прысутнічаюць кіраўнікі 46 краінаў.

    Святлана Ціханоўская пазнаёмілася з амбасадаркай ЗША пры ААН – Ліндай Томас-Грынфілд. Абмяркоўвалі недапушчэнне атрымання рэжымам Лукашэнкі сяброўства ў Радзе Бяспекі. Гаварылі пра супольныя дзеянні падчас Генасамблеі ААН, у тым ліку арганізацыю асобнай дыскусіі па прымусовым вывазе ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый у Беларусь, пагрозу размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі. 

    Асноўная тэма саміту – сітуацыя ва Украіне. Ціханоўская прапанавала ўключыць у выніковыя дакументы пытанне Беларусі і падтрымкі Кантактнай групы па сувязі з Беларуссю, якая стала першым крокам па ўступе Беларусі ў Раду Еўропы. Таксама падчас сустрэчаў Ціханоўская падымала пытанні пра недапушчэнне размяшчэння ядзернай зброі, прымусовага вывазу ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый у Беларусь і ролю ў гэтым Лукашэнкі, тэму пагрозы беларускай незалежнасці.

    Апошнія навіны