Учора, 15 траўня, адбыўся кароткі візіт Святланы Ціханоўскай у Данію. Там яна сустрэлася з кіраўніцтвам парламента, дэпутаткай Брытанскага парламента і былой прэм’еркай Ліз Трас, а таксама выступіла на Капенгагенскім Саміце за дэмакратыю і дала інтэрвію міжнародным медыя.
Падчас сустрэчы з парламентарамі абмеркавалі падтрымку Беларусі. Данія працягвае падтрымліваць беларускіх праваабаронцаў праз Міжнародную платформу збору доказаў злачынстваў Лукашэнкі, незалежныя медыя, беларускія праекты культуры (Дацкі інстытут культуры з’яўляецца асноўным партнёрам праекта ArtPower Belarus, які каардынуе Беларуская рада культуры). Абмеркавалі таксама стварэнне нефармальнай групы сяброў Беларусі ў парламенце.