• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Ізраіль не мае ілюзіяў датычна рэжыму Лукашэнкі». Святлана Ціханоўская сустрэлася з амбасадаркай Ізраіля

    10 мая, 2023

    Амбасадарка Ізраіля ў Літве Хадас Вітэнберг-Сільверстайн сёння наведала Офіс Святланы Ціханоўскай. Падчас сустрэчы абмяркоўвалі сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, пагрозу размяшчэння ядзернай зброі, беларуска-ізраільскія культурныя сувязі і супрацу Ізраіля з дэмакратычнай Беларуссю. Амбасадарка распавяла пра тое, што ўжо робіцца Ізраілем у сферы беларуска-ізраільскай культуры, у т.л. пераклады кніг і іншае.

    «Мы адчуваем падтрымку і разуменне з боку Ізраіля. Мы бачым гатовасць Ізраіля да большай супрацы з дэмакратычнай Беларуссю – там няма ілюзіяў датычна рэжыму Лукашэнкі. Гэта добры знак», – сказала Святлана Ціханоўская.

    Раней Ізраіль далучыўся да еўрапейскіх санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі, а таксама вырашыў не дасылаць амбасадара ў Мінск.

    Апошнія навіны