«Адно з самых злосных парушэнняў у турмах рэжыму – гэта не падпарадкоўвацца, не баяцца, не ператварацца ў шэрасць, не хавацца за спінамі іншых. За гэта рэжым прызначыў майму мужу Сяргею чарговы «суд». Магчыма, яны праўда лічаць, што змогуць такім чынам утаймаваць яго і зрабіць падобным на сябе.
Ну дык я адразу скажу – гэтага не атрымаецца. Сяргей не перастане быць такім, якім ён з'яўляецца. Ён не перастане быць харызматычным і разумным лідарам, колькі б яшчэ гадоў вы яму ні намалявалі. І ён не будзе баяцца вас і вашых ручных «суддзяў», «пракурораў» і іншых турэмшчыкаў».