• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла перад прадстаўнікамі Пастаяннай рады АБСЕ ў Вене

    02 чэрвеня, 2022

    Выступ Ціханоўскай адбыўся ў Вене ў палацы Хофбург, дзе традыцыйна праходзяць пасяджэнні Пастаяннай рады АБСЕ. Святлана Ціханоўская была запрошаная дэлегацыямі Еўрасаюза і ЗША як лідарка дэмакратычнай Беларусі. На пасяджэнні прысутнічалі прадстаўнікі больш як 40 краінаў з 57 дзяржаваў-чальцоў АБСЕ. Афіцыйныя асобы з Расіі і Беларусі не ўдзельнічалі.

    Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай, а потым адказала на пытанні дэлегацый. Таксама выступілі прадстаўнікі Украіны, ЗША, Францыі, Польшчы, Літвы ды іншых дэлегацый.

    У сваім выступе Ціханоўская заклікала АБСЕ быць больш рашучай і паслядоўнай:

    «Калі б нам гэта ўдалося ў 2020 годзе, вайны Расіі супраць Украіны, верагодна, не было б. Цяпер сітуацыя ў Еўропе была б зусім іншай. Гледзячы на ​​падзеі з двухгадовай дыстанцыі, мы бачым, што рэакцыя свету таксама магла быць нашмат мацнейшай. Шчыра кажучы, міжнародныя арганізацыі, такія як АБСЕ, маглі б зрабіць больш для вырашэння крызісу ў Беларусі. І я па-ранейшаму лічу, што мандат АБСЕ можа шмат зрабіць», – сказала Ціханоўская ў сваім выступе.

    Святлана Ціханоўская адзначыла, што нельга паддавацца на шантаж і ісці на «калійную ўгоду» (зняцце санкцый на калій у абмен на дазвол правозіць праз Беларусь збожжа), неабходна выконваць паслядоўнасць. Яна распавяла пра лёс Мікалая Аўтуховіча і новы закон пра смяротнае пакаранне, прыняты рэжымам Лукашэнкі, і заклікала ўвесці санкцыі супраць усіх, хто галасаваў за яго прыняцце.

    Ціханоўская таксама звярнула ўвагу на стан польскай абшчыны: у Беларусі закрываюць польскія і літоўскія школы, а журналіст Анджэй Пачобут застаецца ў турме.

    «Рэжым працягвае рэпрэсіі, таму што разумее – спыненне рэпрэсій можа прывесці да яго краху. Усе праваахоўныя органы зараз сканцэнтраваныя на пошуку ворагаў. Некаторыя з іх нават спаборнічаюць, хто больш рэпрэсуе. Лукашэнка цудоўна разумее, што ў 2020 годзе людзі адчулі сябе свабоднымі. Калі рэпрэсіі спыняцца – тысячы людзей зноў выйдуць на вуліцы», – заявіла Ціханоўская.

    Таксама Ціханоўская заклікала арганізаваць канферэнцыю пад эгідай АБСЕ па ўрэгуляванні крызісу ў Беларусі і яе ролі ў вайне. Яна прапанавала, каб БДІПЧ АБСЕ надавала больш увагі палітвязням, супрацоўнічала з беларускімі праваабаронцамі, а прадстаўніца па свабодзе СМІ Тэрэза Рыбейра падтрымлівала беларускіх журналістаў.

    Святлана Ціханоўская перадала дэлегацыям АБСЕ інфармацыю, якая паказвае, якім чынам Лукашэнка ўдзельнічаў у вайне і дапамагаў Пуціну, а таксама доказы разгорнутага супраціву для прадухілення расійскіх войскаў.

    Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў выступ у АБСЕ:

    «Сам факт такога выступу сведчыць пра тое, што Беларусь застаецца на парадку дня, а Святлана Ціханоўская прызнаная на міжнароднай арэне як прадстаўніца беларускага народа».

    Апошнія навіны