• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 24 траўня

    25 мая, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • У Сіэтле прайшоў Дзень вышыванкі, дзе беларусы прадэманстравалі аўтэнтычнае ўкраінскае адзенне. Сродкі ад паказу пойдуць на дастаўку прадуктаў і медыкаментаў ва Украіну.
    • «Вясна» выпусціла дапаможнік па перадачах для зняволеных, каб спрасціць беларусам збор пасылак і перадачаў.
    • Дэлегацыя Офіса Ціханоўскай на чале з Валерам Кавалеўскім прыбыла ў Кіеў (на фота). Яны даставілі аўтатранспарт для беларускіх добраахвотнікаў і амуніцыю, а таксама прадукты. Кавалеўскі з камандай плануюць правесці сустрэчы з украінскім урадам, дэпутатамі, журналістамі, экспертамі.

    #непадпарадкаванне

    • Гомельскія партызаны нагадваюць, якой улады хочуць.
    • Беларусы Чыжоўкі пратэстуюць супраць фашызму, сталінізму і рашызму.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 23 траўня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 24 траўня: рэжым зноў спрабуе разыгрываць карту міратворца, нібыта ўсе забыліся на тое, што менавіта Лукашэнка дазволіў расійскім войскам размяшчацца на тэрыторыі Беларусі.

    #інфармацыйныфронт

    • 25 траўня пройдзе вебінар на тэму «Як не стаць экстрэмістам?». Спікерам запрошаны юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Павел Сапелка. Больш падрабязна тут.
    • Даследчы цэнтр Офіса Святланы Ціханоўскай сумесна з партнёрамі выпусціў аналітычны дакумент з інфармацыяй пра стаўленне беларусаў да вайны. Таксама ў ім сказана, як украінцы ставяцца да беларусаў і каго вінавацяць у тым, што адбываецца. Сабралі для вас асноўную інфармацыю – поўную аналітыку можна пачытаць тут.
    • Кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак у жывым эфіры на тэлеканале «Київ» распавёў пра тое, як беларусы дапамагаюць украінцам, што яны робяць для перамогі Украіны ў вайне, і нагадаў, што беларусы – гэта не рэжым.
    • Святлана Ціханоўская выступіла ў Сейме Літвы. Яна заявіла, што Беларусь не павінна станавіцца разменнай манетай у магчымых дамоўленасцях з Пуціным і дадала, што толькі разам са свабоднымі Украінай і Беларуссю Еўропа можа быць бяспечнай.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны