Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Беларусы Батумі сабралі гуманітарную дапамогу для ўкраінцаў.
- У Беларускім Доме ў Вільні ўшанавалі памяць Станіслава Шушкевіча спецыяльныя пасланцы па Беларусі, паслы ЗША, Літвы і Францыі.
- 8 траўня Варшаўскі Вольны аркестр запрашае на вялікі антываенны канцэрт. Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы інфармацыйнай кампаніі Belarus with Ukraine, НАК, Беларускага Моладзевага Хаба, Heartbreaking Performance Art Group.
- 149 заходніх кампаній прыпынілі сваю дзейнасць у Беларусі з прычыны саўдзелу рэжыму ў агрэсіі. Каманда НАК у межах кампаніі «Ні цэнта на вайну» падрыхтавала і накіравала звароты ў кампаніі, якія спынілі супрацоўніцтва з Расіяй, але працягваюць працаваць у Беларусі, з патрабаваннем пра неабходнасць прыпынення супрацоўніцтва з рэжымам Лукашэнкі, які ўзурпіраваў уладу ў Беларусі.
- Цэнтр інклюзіўнай адукацыі Gramotej сумесна з кампаніяй Transfer Go дае магчымасць дзецям уцекачоў, якія прыехалі ў Польшчу пасля 24 лютага 2022 года, комплекс заняткаў па лагапедыі, лагарытміцы, сэнсарнай тэрапіі, АВА тэрапіі, пясочнай тэрапіі і псіхалагічнай дапамозе. Падрабязнасці – тут.
- Беларуская Рада культуры, Free Belarus Center і Action Office запускаюць акселератар культурных праектаў, прысвечаных выклікам сучаснасці. Больш падрабязна – тут.
#непадпарадкаванне
- Беларусы ў Мінску ўшанавалі памяць Станіслава Шушкевіча.
- Мінчане Чкалаўскага раёна пратэстуюць супраць вайны і распаўсюджваюць улёткі.
- Беларусы ў Бараўлянах таксама выказваюць свой пратэст.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў па Беларусі, даў справаздачу за 5 траўня.
- Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 4 траўня: Лукашэнка называе ваенныя злачынствы расійскіх войскаў у Бучы «паказухай», якую «арганізавалі». Таксама ён заявіў, што ЗША нібыта жадаюць скарыстацца момантам, каб патапіць Расію, а Расія пры гэтым «асуджаная на перамогу».
#інфармацыйныфронт
- Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў, ці магчымы ўдзел дэмсілаў у перамовах пасля капітуляцыі Расіі, ці можа Захад падкупіць Лукашэнку дзеля бяспекі Украіны, чаму важна прад'яўляць Захаду доказы дачынення Лукашэнкі да ваенных злачынстваў.
- Выйшаў новы нумар культурна-асветніцкага праекта «Літаратурная Беларусь». У ім гутаркі з Васілём Быкавым, апавяданне Паўла Каспяровіча і іншая беларуская літаратура. Спампаваць можна тут.
- Беларускі ПЭН падрыхтаваў маніторынг парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў адносінах да дзеячаў культуры ў першым квартале 2022 года. Зафіксавана 311 парушэнняў правоў. Больш падрабязна тут.
- Замарозка рэзерваў Нацбанка, Лукашэнка не сыдзе ад адказнасці: Святлана Ціханоўская расказвае пра візіт у ЗША, тлумачачы, чаму міжнародная праца Офіса не дасць Лукашэнку разыграць карту «міратворца».
- «Честные люди» выпусцілі новую ўлётку са зваротам да чыноўнікаў і заклікам не быць шрубкамі ў расійскіх вайсковых караблях, самалётах і ракетах. Спампаваць можна тут.
#BelarusWithUkraine